Logo Polskiego Radia
Print

Усё менш палякаў хоча зьехаць на працу за мяжу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2018 15:07
Найбольш папулярныя кірункі міграцыі: Нямеччына(31%), Нідэрлянды (15%), Вялікабрытанія (6%).
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Паводле справаздачы, падрыхтаванай для агенцтва Work Service, рэкордна мала палякаў плянуе працоўную міграцыю. У сваю чаргу найбольш папулярным накірункам міграцыі польскіх гастарбайтэраў застаецца Нямеччына.

87% палякаў ня думае пра працоўную міграцыю. 12% бярэ гэткую магчымасьць пад увагу, гэта самы нізкі паказчык у гісторыі дасьледаваньняў.

Паводле справаздачы, амаль 90% людзей, якія хочуць выехаць на працу за мяжу, гэта асобы без вышэйшай адукацыі.

Першая й нязьменная прычына міграцыйных плянаў палякаў, гэта вышэйшая, чым у Польшчы заработная плата. Другая - больш высокі ўзровень жыцьця й трэцяя – сацыяльная палітыка.

24% рэспандэнтаў хоча зьехаць з Польшчы на заўсёды, 20% - на некалькі гадоў, 18,5% - на тры месяцы й 13% - на год.

У дакладзе падкрэсьліваецца, што 69% рэспандэнтаў, якія хочуць міграваць, маюць працу, і толькі 13%- гэта беспрацоўныя.

Найбольш асобаў, якія разглядаюць магчымасьць міграцыі на працу (31%), гэта жыхары Мазавецкага й Лодзінскага ваяводзтваў. Для параўнаньня, выехаць на працу за мяжу плянуе толькі 5% жыхароў Ніжняй Сылезіі.

Сярод найбольш папулярных накірункаў працоўнай міграцыі на першым месцы апынулася Нямеччына(31%), далей Нідэрлянды (15%), Вялікабрытанія (6%).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт