Logo Polskiego Radia
Print

77 гадоў таму распачалася чацьвёртая дэпартацыя палякаў углыб СССР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2018 14:16
Саветы вывозілі сялян, жыхароў малых мястэчак, сем’і ваенных асаднікаў і працаўнікоў лясной гаспадаркі.
Апэратыўны загад НКВД №  00485 ад 11 жніўня 1938 году, які пачаў хвалю рэпрэсіяў супраць палякаў у СССР. Апэратыўны загад НКВД № 00485 ад 11 жніўня 1938 году, які пачаў хвалю рэпрэсіяў супраць палякаў у СССР. Wikimedia Commons/scanned by Tomasz Sommer/Public domain

77 гадоў таму савецкія ўлады распачалі чацьвёртую дэпартацыю палякаў углыб Савецкага Саюзу. Акцыя, якая пачалася ноччу з 21 на 22 траўня 1941 году, была апошняй масавай дэпартацыяй польскіх грамадзян, праведзеных уладамі СССР. Першая дэпартацыя адбылася 10 лютага 1940 году. Па дарозе людзі паміралі ад холаду, голаду і стомленасьці.
Саветы вывозілі сялян, жыхароў малых мястэчак, сем’і ваенных асаднікаў і працаўнікоў лясной гаспадаркі. Нагляд за дэпартацыяй асабіста выконваў Усевалад Меркулаў, намесьнік кіраўніка НКУС Лаўрэнція Берыі.
Агулам, паводле дадзеных НКУС, у чатырох дэпартацыях былі вывезеныя 330-340 тысяч чалавек. Іх мэтай было зьнішчэньне эліт і большасьці сьвядомага нацыянальна польскага насельніцтва, адначасова пастаўляючы савецкаму таталітарызму працоўную сілу.
Колькасьць усіх ахвяр сярод польскіх грамадзян, якія ў 1939-1941 гадах апынуліся пад савецкай акупацыі, па сёньняшні дзень цалкам невядомая. Гісторык прафэсар Анджэй Пачкоўскі адзначае, што «ня менш чым 30 тысяч чалавек былі расстраляныя, а сьмяротнасьць сярод дэпартаваных ацэньваецца на 8-10%, то бок памерла 90-100 тысяч палякаў».

77 гадоў таму савецкія ўлады распачалі чацьвёртую дэпартацыю палякаў углыб Савецкага Саюзу. Акцыя, якая пачалася ноччу з 21 на 22 траўня 1941 году, была апошняй масавай дэпартацыяй польскіх грамадзян, праведзеная ўладамі СССР. Першая дэпартацыя адбылася 10 лютага 1940 году.

Саветы вывозілі сялян, жыхароў малых мястэчак, сем’і ваенных асаднікаў і працаўнікоў лясной гаспадаркі. Нагляд за дэпартацыяй асабіста выконваў Усевалад Меркулаў, намесьнік кіраўніка НКУС Лаўрэнція Берыі.

Агулам, паводле дадзеных НКУС, у чатырох дэпартацыях былі вывезеныя 330-340 тысяч чалавек. Мэтай было зьнішчэньне эліт і большасьці сьвядомага нацыянальна польскага насельніцтва, адначасова пастаўляючы савецкаму таталітарызму працоўную сілу.

Колькасьць усіх ахвяр сярод польскіх грамадзян, якія ў 1939-1941 гадах апынуліся пад савецкай акупацыяй, па сёньняшні дзень цалкам невядомая. Гісторык прафэсар Анджэй Пачкоўскі адзначае, што «ня менш чым 30 тысяч чалавек былі расстраляныя, а сьмяротнасьць сярод дэпартаваных ацэньваецца на 8-10%, то бок памерла 90-100 тысяч палякаў».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт