Logo Polskiego Radia
Print

Польскі парусьнік пачаў „Рэйс незалежнасьці”(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2018 13:03
Рэйс будзе доўжыцца 10 месяцаў. „Дар моладзі” зойдзе ў 22 парты.
Польскі вучэбны парусьнік „Дар моладзі”.Польскі вучэбны парусьнік „Дар моладзі”.PAP/Dominik Kulaszewicz

Польскі парусьнік пачаў „Рэйс незалежнасьці”(ФОТА)
Рэйс будзе доўжыцца 10 месяцаў. „Дар моладзі” зойдзе ў 22 парты.
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) прыняў удзел у Марскім кангрэсе ў Гдыні. Мерапрыемства арганізаванае з нагоды пачатку рэйсу вядомага польскага вучэбнага парусьніка „Дар моладзі” (Dar Młodzieży). „Рэйс незалежнасьці” арганізаваны з нагоды 100-годзьдзя вяртаньня Польшчай незалежнасьці.
Выступаючы падчас кангрэсу кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што
прысутнасьць Польшчы й польскай марской эканомікі на морах сьвету неабходныя, паколькі менавіта там адбываецца 80% сусьветнага гандлю. Ён запэўніў, што польскі ўрад падтрымлівае марскую прамысловасьць і інвэстуе ейнае разьвіцьцё.
Паводле прэм'ера, польская суднабудаўнічая прамысловасьць у цяперашні час карыстаецца падтрымкай ураду, якой не карысталася на працягу 25 апошніх гадоў.
„Рэйс незалежнасьці” польскага парусьніка будзе доўжыцца 10 месяцаў. „Дар моладзі” зойдзе ў 22 парты, сярод іншага, у порт у Панаме, дзе маладыя маракі возьмуць удзел у Сусьветных днях моладзі.
аз

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) прыняў удзел у Марскім кангрэсе ў Гдыні. Мерапрыемства арганізаванае з нагоды пачатку рэйсу вядомага польскага вучэбнага парусьніка „Дар моладзі” (Dar Młodzieży). „Рэйс незалежнасьці” арганізаваны з нагоды 100-годзьдзя вяртаньня Польшчай незалежнасьці.

Выступаючы падчас кангрэсу кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што прысутнасьць Польшчы й польскай марской эканомікі на морах сьвету неабходныя, паколькі менавіта там адбываецца 80% сусьветнага гандлю. Ён запэўніў, што польскі ўрад падтрымлівае марскую прамысловасьць і інвэстуе ейнае разьвіцьцё.

Паводле прэм'ера, польская суднабудаўнічая прамысловасьць у цяперашні час карыстаецца падтрымкай ураду, якой не карысталася на працягу 25 апошніх гадоў.

Польскі
Польскі вучэбны парусьнік „Дар моладзі”. PAP/Adam Warżawa

„Рэйс незалежнасьці” польскага парусьніка будзе доўжыцца 10 месяцаў. „Дар моладзі” зойдзе ў 22 парты, сярод іншага, у порт у Панаме, дзе маладыя маракі возьмуць удзел у Сусьветных днях моладзі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт