У Польшчы затрымалі расейску, якая вяла гібрыдную вайну супраць Польшчы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.05.2018 13:37
Акрамя таго, чатыры асобы ахопленыя пяцігадовай забаронай на ўезд на тэрыторыю Польшчы. У
abw.gov.pl
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала расейку, якая прымала ўдзел у гібрыдных дзеяньнях супраць Польшчы. Акрамя таго, чатыры асобы ахопленыя пяцігадовай забаронай на ўезд на тэрыторыю Польшчы. Усе пяцёра распальвалі польска-ўкраінскую нянавісьць, між іншым, у пытаньнях гістарычнай палітыкі.
Кацярына Ц. знаходзіцца ў Польшчы з 2013 году. У бліжэйшым часе яна будзе выдаленая з краіны. Пра гэта ў Твітэры інфармуе дзяржаўны тэлеканал TVP.
Прэс-сакратар каардынатара спэцслужбаў паведаміў, што Агенцтва ўнутранай бясьпекі дзейнічала ў рамках закону аб іншаземцах і на аснове заявы аб выдаленьні Кацярыны Ц. з Польшчы.

ав