Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра пачынаецца Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2018 09:12
  • Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш.mp3
На кірмашы будуць прадстаўлены як дзяржаўныя, так і прыватныя выдавецтвы з Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Photo: Gellinger/pixabay.com/CC0 Public Domain

17 траўня пачынаецца Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш. На Нацыянальным стадыёне ў Варшаве свае кніжныя цікавінкі пакажуць амаль 800 выдавецтваў з 32 краін.
Вядучай тэмай кірмашу будзе 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Гэтай тэме будуць прысьвечаныя дыскусіі, якія тычацца перамен у сфэры культуры, палітыкі, гаспадаркі, абароны, якія адбываліся на працягу апошніх 100 гадоў.
Навінкай сёлетняга кніжнага кірмашу будзе зона сустрэч з аўтарамі дэтэктываў, фантастыкі і кампутарных гульняў. Ня менш цікавай будзе зона горнай культуры, дзе 18 і 19 траўня адбудуцца сустрэчы з альпіністамі маладога і старэйшага пакаленьня.
Удзел у Варшаўскім кніжным кірмашы прымуць выдавецтвы з 32 краін, у тым ліку з Аўганістану, Банглядэшу, Беларусі і Чылі. Спэцыяльным партнэрам кірмашу зьяўляецца Францыя.
Калі казаць пра беларускія выдавецтвы, то на кірмашы будуць прадстаўлены як дзяржаўныя, так і прыватныя выдавецтвы. На стэндзе фонду «Беларускі дом» будуць прадстаўленыя кнігі ARCHE, выдавецтваў «Янушкевіч», «Галіяфы», «Кнігазбор», «Лімарыус», «Тэхналёгія».
Асобны стэнд рыхтуе Беларуская амбасада ў Польшчы. На ім будуць прадстаўленыя Міністэрства інфармацыі Беларусі, акцыянэрныя таварыствы «Белкніга» і «Паліграфкамбінат імя Я.Коласу», выдавецтвы «Народная асьвета» і «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі».

На Нацыянальным стадыёне ў Варшаве свае кніжныя цікавінкі пакажуць амаль 800 выдавецтваў з 32 краін.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт