Logo Polskiego Radia
Print

На запраўках Orlen можна будзе плаціць праз мабільнае прыкладаньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.05.2018 17:01
Да гэтага часу ніводная з сетак у Польшчы не ўвяла такога лёгкага спосабу плацяжоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кампанія Orlen праводзіць выпрабаваньні новай сыстэмы мабільных плацяжоў. Найбуйнейшая сетка заправак у Польшчы хоча ўвесьці ў сваю прапанову паслугу Orlen Pay. Кліенты будуць запраўляцца і плаціць дзякуючы мабільнаму пракладаньню хутчэй. У сваю чаргу канцэрт будзе ашчаджаць.
У практыцы гэты будзе выглядаць наступным чынам. Кіроўца запраўляецца, уключае тэлефон і плаціць за паліва. Ня трэба ісьці ў касу, а самае галоўнае – стаяць у чарзе. Так выглядае новая плацёжная сыстэма Orlen Pay. Да гэтага часу ніводная з сетак не ўвяла такога лёгкага спосабу плацяжоў.
Паводле парталу money.pl, цяпер новая сыстэма праходзіць тэставаньні. Пакуль ёй карыстаюцца толькі працаўнікі Orlen. У трэцім квартале бягучага году паслугай змогуць карыстацца ўсе кліенты заправак.
Orlen Pay прызначаны і для прадпрымальнікаў, і для індывідуальных кліентаў. Мабільнае прыкладаньне будзе прывязана да банкаўскага рахунку.
Orlen – гэта найбуйнейшая польская фірма, даходы якой у 2018 годзе складуць 26 млд злотых. Свае запраўкі кампанія мае на польскім, нямецкім, чэскім і летувіскім рынках. Зьяўляецца ўладальнікам некалькіх НПЗ, некалькі гадоў інтэнсіўна працуе на рынку здабычы і пошуку нафты. Працаўладкоўвае каля 20 тысяч працаўнікоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт