Шосты дзень працягваецца пошук траіх шахцёраў пад абваламі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
10.05.2018 13:38
У суботу ў Ястшэмбю-Здрою адбыўся моцны падземны штуршок.
PAP/Andrzej Grygiel
Ужо шосты дзень працягваецца пошук трох шахцёраў, якія знаходзяцца ў абвалах у шахце «Zofiówka». У суботу ў Ястшэмбю-Здрою адбыўся моцны падземны штуршок. У раёне пагрозы знаходзіліся 11 шахцёраў. Двое з іх загінулі, траіх яшчэ не знайшлі.
На дадзеным этапе працу выратавальнікаў ускладняе вада, выпампоўваньне якой працягваецца. Калі ўзровень вады панізіцца дастаткова, то на месца акрамя вадалазаў змогуць спусьціцца іншыя ратавальнікі.
Да выратавальнай акцыі далучылася войска. Выратавальнікі флёту прыехалі са спэцыялістычнай тэхнікай, якая выкарыстоўваецца падчас пошукаў у затанулых караблях.
Пракуратура і адмысловая сьледчая камісія высьвятляюць прычыны здарэньня.

ав