Dziennik Gazeta Prawna
Польская шахта чарговы раз забрала жыцьцё
Сьмяротныя ахвяры суботняга горнага ўдару, які адбыўся ў шахце Zofiówka, нагадваюць наколькі небясьпечнай зьяўляецца горназдабываючая галіна, нават у сытуацыі калі Вышэйшая кантрольная палата пазытыўна ацэньвае сыстэму выратаваньня.
У суботу ў Ястшэмбю-Здрою адбыўся моцны падземны штуршок. У раёне пагрозы знаходзіліся 11 шахцёраў. Прэс-сакратар кампаніі Катажына Яблоньска-Баер гаворыць, што ў гэтым раёне ніколі не было такіх моцных штуршкоў. Дадаткова, эпіцэнтар быў у самой шахце. Загінулі два гарнякі, яшчэ тры асобы знаходзяцца ў нявызначаным месцы.
30 красавіка Вышэйшая кантрольная палата апублікавала рапарт пра горназдабываючую галіну, у якім дала пазытыўную ацэнку. У 2014-2017 гадах у польскіх вугальных шахтах адбыліся 6,5 тысяч няшчасных выпадкаў, у якіх загінулі 52 гарнякі, а 43 былі сур’ёзна параненыя. Паводле кантрольнай палаты, выратавальныя службы былі добра арганізаваныя і выконвалі ўсе стандарты. Гэта аднак не дапамагло пазьбегнуць суботняй трагедыі.
Ястшэмбская вугальная кампанія, якой належыць шахта Zofiówka, зьяўляецца найбольшым у Эўразьвязе вытворцам вугальнага коксу. У шахце была павялічаная колькасьць прац для павышэньня ўзроўню здабычы, паколькі вугальны кокс карыстаецца вялікімі попытам.
Шахцёры, з якімі размаўлялі журналісты, пераконваюць, што ў рэгіёне некалькі апошніх дзён былі забароненыя горназдабываючыя працы. Газэта неафіцыйна высьветліла, што забарона тычылася працы камбайну, які сапраўды не працаваў. Аднак працы з выкарыстаньнем выбуховых матэрыялаў былі дазволеныя. І менавіта перад іх пачаткам адбыўся штуршок.
Сёньня пакліканая адмысловая камісія, якая будзе высьвятляць прычыны трагедыі і праверыць ход правядзеньня выратавальнай акцыі. Пракуратура таксама распачала сьледзтва.
Dziennik Gazeta Prawna: Сьмяротныя ахвяры суботняга горнага ўдару, які адбыўся ў шахце Zofiówka, нагадваюць наколькі небясьпечнай зьяўляецца горназдабываючая галіна, нават у сытуацыі калі Вышэйшая кантрольная палата пазытыўна ацэньвае сыстэму выратаваньня.

ав