Logo Polskiego Radia
Print

Трагічны вынік травеньскіх сьвят у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 15:14
3200 пьяных кіроўцаў на дарогах, 61 асоба загінула.
Foto: Pixabay.com/CC0

Цягам травеньскага доўгага ўікэнда на польскіх дарогах загінула 61 асоба, а 954 атрымалі раненьні ў 746 аварыях, сказаў Робэрт Опас з Галоўнага камісарыяту паліцыі. З пятніцы 27 красавіка паліцыянты арыштавалі больш за 3200 кіроўцаў пад узьдзеяньнем алькаголю.

У параўнаньні з мінулым годам сытуацыя пагоршылася на 10%. Настолькі сёлета было больш аварый, а колькасьць п'яных кіроўцаў было большая на 250 чалавек чым летась.

Сёньня травеньскі доўгія выходныя канчаюцца. Многія людзі сёньня вяртаюцца да дому. Паліцыя павялічыла колькасьць патрулёў на дарогах. Службу нясуць сёньня 5000 супрацоўнікаў дарожнай паліцыі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт