Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэм’ер сустрэўся з жыхарамі Гарваліна

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2018 15:05
Cустрэча прайшла ў рамках цыклю размоў «Польшча ў нас адна», якія ўрад ладзіць перад выбарамі.
Foto: PAP/Darek Delmanowicz

У суботу з жыхарамі горада сустрэўся кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі. Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка партыі «Права й Справядлівасьць» (ПіС) Бэата Мазурэк.

Гэта сустрэча прайшла ў рамках цыклю размоў «Польшча ў нас адна», калі палітыкі кіроўнай партыі сустракаюцца з жыхарамі розных рэгіёнаў краіны.

Першапачаткова на сустрэчы павінен быў прысутнічаць кіраўнік партыі Яраслаў Качыньскі. Аднак ён праходзіць «мэдычнае абсьледаваньне, якое не дазволіла яму наведаць заплянаваны сход», паведаміла прэсавая служба партыі.

Сустрэчы з жыхарамі і выбарцамі ладзяць прадстаўнікі партыі з 14-га красавіка. Да восеньскіх мясцовых выбараў прадстаўнікі ўрада ПіС маюць намер наведаць сотні мясцовасьцяў па ўсёй краіне.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт