Logo Polskiego Radia
Print

Польскі горад Кельцы быў уганараваны Знакам пашаны Рады Эўропы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.05.2018 16:13
Знак Пашаны надаецца гарадам, якія выконваюць строгія крытэрыі аховы навакольнага асяродзьдзя.
Рынак у Кельцах.Рынак у Кельцах.commons.wikimedia.org/Dawid Galus

Кельцы (горад у паўднёвай Польшчы) стаў адзіным польскім горадам, які быў удастоены знака Пашаны Рады Эўропы.

Знак Пашаны надаецца гарадам, якія выконваюць строгія крытэрыі аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама эфэктыўна выкарыстоўваюць сродкі фондаў разьвіцьця Эўрапейскага Зьвязу.

Сёлета за Знак пашаны Рады Эўропы спаборнічалі 33 эўрапейскія гарады, у тым ліку чатыры польскія. Аднак узнагароду атрымалі толькі сем населеных пунктаў.

Мэр Келец Войцех Любаўскі падкрэсьліў, што гэтая адзнака мае выключна сымбалічнае значэньне. Атрыманьне узнагароды не зьвязанае з матэрыяльнай падтрымкай горада, запэўніў Любаўскі.

За прызначэньне Знака Пашаны адказвае Камітэт па сацыяльных пытаньнях, ахове здароўя і ўстойліваму разьвіцьцю Рады Эўропы.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт