У Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        03.05.2018 11:53
                    
                                 
                
                
                    Канстытуцыя Рэчы Паспалітай стала другой у сьвеце, саступіўшы першае месца амэрыканскаму асноўнаму закону.
                
                
                    
                        
PAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                         3 траўня 1791 года Чатырохгадовы сейм зацьвердзіў першую ў гісторыі Эўропы Канстытуцыю. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай стала другой у сьвеце, саступіўшы першае месца амэрыканскаму асноўнаму закону.
3 траўня ў Польшчы адбываецца шэраг дзяржаўных урачыстасьцяў, у тым ліку з удзелам прэзыдэнта краіны Анджэем Дудай.
Пасьля І Сусьветнай вайны ў адроджанай польскай дзяржаве 3 траўня было дзяржаўным сьвятам, аднак у пэрыяд з 1951-1989 год камуністычная ўлада краіны забараняла адзначаць Сьвята Канстытуцыі.
Нацыянальная Сьвята 3 траўня зноўку здабыла статус дзяржаўнага сьвята ў 1990 годзе. Падчас першых урачыстасьцяў з нагоды Дня канстытуцыі 3 траўня 1990 года на Каралеўскай Плошчы ў Варшаве прысутнічаў тагачасны прэзыдэнт Польшчы, гэнэрал арміі Войцех Ярузэлскі.
Пачынаючы з 2007 года Дзень Канстытуцыі 3 траўня зьяўляецца дзяржаўным сьвятам Летувы.
эж