У Польшчы падчас доўгіх выходных у выніку ДТЗ загінулі 140 чалавек
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        02.05.2018 13:36
                    
                                 
                
                
                    У штодзённым патруляваньні ўдзельнічае каля 5 тысяч сілавікоў.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
Падчас доўгіх выходных у Польшчы у выніку ДТЗ загінула 140 чалавек
З пятніцы па сёньняшні дзень на тэрыторыі Польшчы зафіксавана 414 дарожна-транспартных здарэньняў у выніку якіх загінула 140 чалавек, а 537 атрымала раненьні рознай ступені цяжкасьці.
Паводле словаў камісара паліцыі Давіда Марціняка з прэс-службы Галоўнай камэндатуры паліцыі было затрымана 1350 нецьвярозых кіроўцаў. «Гэта паганыя лічбы, мы заклікаем да пільнасьці на дарозе», – актцэнтаваў ўвагу камісар.
Да канца доўгіх выходных на польскіх дарогах будзе праводзіцца спэцапэрацыя паліцыі. У штодзённым патруляваньні будзе ўдзельнічаць каля 5 тысяч сілавікоў. Камісар Давід Марціняк параіў езьдзіць асьцярожна і не самападманвацца добрым надвор'ем.
Падчас узмоцненага кантролю на дарогах патрулі правяраюць цьвярозасьць кіроўцаў, таксама зьвяртаюць увагу на тое, ці малыя дзеці перавозяцца ў спэцыяльных крэслах, а іх бацькі прышчэпленыя. 
эж
У пэрыяд з мінулай пятніцы па сёньня на тэрыторыі Польшчы зафіксавана 414 дарожна-транспартных здарэньняў, у выніку якіх загінула 140 чалавек, а 537 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.
Паводле словаў камісара Давіда Марціняка з прэс-службы Галоўнай камэндатуры паліцыі было затрымана 1350 нецьвярозых кіроўцаў. «Гэта паганыя лічбы, мы заклікаем да пільнасьці на дарозе», – акцэнтаваў ўвагу камісар.
Да канца доўгіх выходных на польскіх дарогах будзе праводзіцца спэцапэрацыя паліцыі. У штодзённым патруляваньні ўдзельнічае каля 5 тысяч сілавікоў. Камісар Давід Марціняк параіў езьдзіць асьцярожна і не самападманвацца добрым надвор'ем.
Падчас узмоцненага кантролю на дарогах патрулі правяраюць цьвярозасьць кіроўцаў, таксама зьвяртаюць увагу на тое, ці малыя дзеці перавозяцца ў спэцыяльных крэслах, а іх бацькі прышчэпленыя. 
эж