2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень дзяржаўнага сьцяга
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.05.2018 11:39
2 траўня 1945 года салдаты Дывізіі імя Касьцюшкі ўзьнесьлі польскі сьцяг над павержаным Бэрлінам.
pixabay.com/Public Domain CC0
2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень дзяржаўнага сьцяга.
Дзень сьцяга зьяўляецца самым маладым дзяржаўным сьвятам Польшчы.
Гэтае сьвята было зацьверджанае Сэймам Польшчы ў 2004 годзе. Асноўнай яго мэтай, не думку парлямэнтараў мае быць па распаўсюджваньне ведаў пра польскую ідэнтычнасьці і нацыянальныя сымбалі.
Выбар дня ня быў выпадковым і мае глыбокае гістарычныя абгрунтаваньне. 2 траўня 1945 года, салдаты 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі ўзьнесьлі польскі сьцяг над павержаным Бэрлінам.
Акрамя таго, у часы камуністычнай Польшчы ўлада забараняла вывешваць нацыянальныя сьцягі ў дзень 2 траўня. Гэта было зьвязана з тым, што ўлада асьцерагалася праяўленьня грамадзянскай актыўнасьці на пярэдадні забароненага ў тыя часы Дня Канстытуцыі.
Таксама 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў сьвету.
Дзень сьцяга зьяўляецца самым маладым дзяржаўным сьвятам Польшчы. Гэтае сьвята было зацьверджанае Сэймам у 2004 годзе. Асноўнай яго мэтай, на думку парлямэнтароў, мае быць па распаўсюджваньне ведаў пра польскую ідэнтычнасьць і нацыянальныя сымбалі.
Выбар гэтай даты ня быў выпадковым і мае глыбокае гістарычныя абгрунтаваньне. 2 траўня 1945 года салдаты 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі ўзьнесьлі польскі сьцяг над павержаным Бэрлінам.
Акрамя таго, у часы камуністычнай Польшчы ўлада забараняла вывешваць нацыянальныя сьцягі ў дзень 2 траўня. Гэта было зьвязана з тым, што ўлада асьцерагалася праяўленьня грамадзянскай актыўнасьці напярэдадні забароненага ў тыя часы Дня Канстытуцыі.
Таксама 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў замежжа.
эж