Logo Polskiego Radia
Print

Навошта Польшчы амэрыканскія салдаты

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2018 15:16
Экспэрты кажуць пра пагрозу з боку Расеі.
pixabay.com/Public Domain CC0

На мінулым тыдні міністар нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак наведаў Вашынгтон. Сярод іншага з амэрыканскімі калегамі вяліся перагаворы пра павелічэньне колькасьць амэрыканскіх салдат у Польшчы. Ці сапраўды ёсьць такая патрэба, пацікавілася газэта Rzeczpospolita ў экспэрта па міжнародных адносінах Кшыштафа Рака.

На думку спэцыяліста, такая патрэба існуе, “калі мы хочам адчуваць сябе больш бясьпечна”: “Мы добра ведаем, што існуе ваенная пагроза з боку Расейскай Фэдэрацыі. Час ад часу мы чуем пагрозы, напрыклад, пра накіраваныя ў бок Польшчы з Калінінградзкай вобласьці ракеты. […] Імавернасьць атакі на Польшчу невялікая, тым ня менш ваенная пагроза — гэта факт і ня варта яго ігнараваць”.

На думку экспэрта, пакуль польскае войска недастаткова моцнае, каб самастойна абараніць краіну. І таму падтрымка з боку ЗША вельмі актуальная.

Rzeczpospolita/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт