У Мазовіі ліквідаваны падпольны тытунёвы завод
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.04.2018 19:50
Паліцыя канфіскавала звыш 2,8 мільёнаў падробленых цыгарэт і вялізарную колькасьць кампанэнтаў для іх вытворчасьці.
Photo: HansMartinPaul/pixabay.com/CC0 Public Domain
Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў польскай паліцыі і Падатковая адміністрацыя Падляшша зачынілі нелегальны цыгарэтны завод у Мазовіі. Усяго за тры дні там было выраблена 3 мільёны цыгарэт.
Завод быў быў забясьпечаны прафэсійным абсталяваньнем і поўнай вытворчай лініяй. Вырабленыя папяросы фасаваліся ва ўпакоўку пад выглядам аднаго з вядомы тытунёвых брэндаў. Падпольная фабрыка знаходзілася на адным з прыватных участкаў.
Афіцэры з Падляшскага аддзелу мытнай службы і Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў выявілі, што ў раёне Плоцка дзейнічаў падпольны завод, у які ў прамысловых маштабах вырабляліся «фірмовы» цыгарэты.
Паліцыя канфіскавала больш як 2,8 мільёна штук падробленых цыгарэт і кампанэнтаў для іх вытворчасьці. У тым ліку напаўняльнік з рэзанага тытуню, фільтры, клеі, папяровая абгортка і намоточные стрыжні. Акрамя таго, забясьпечаныя генэратары і кампрэсары. Прыблізная вартасьць канфіскаванага абсталяваньня складае каля 1,5 млн злотаў.
На дадзены моант абвінавачаньні па гэтай справе прад'ялены дзьвум асобам. За падробку акзыных знакаў фарцоўшчыкам пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў польскай паліцыі і Падатковая адміністрацыя Падляшша зачынілі нелегальны цыгарэтны завод у Мазовіі (цэнтральны рэгіён Польшчы).
Усяго за тры дні там было выраблена 3 мільёны цыгарэт. Завод быў забясьпечаны прафэсійным абсталяваньнем і поўнай вытворчай лініяй. Вырабленыя папяросы фасаваліся ва ўпакоўку пад выглядам аднаго з вядомы тытунёвых брэндаў. Падпольная фабрыка знаходзілася на адным з прыватных участкаў.
Афіцэры з Падляшскага аддзелу мытнай службы і Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў выявілі, што ў раёне Плоцка (горад у 100 кілямэтрах ад Варшавы) дзейнічаў падпольны завод, які ў прамысловых маштабах вырабляў «фірмовы» цыгарэты.
Паліцыя канфіскавала звыш 2,8 мільёна штук падробленых цыгарэт і кампанэнтаў для іх вытворчасьці. У тым ліку напаўняльнік з рэзанага тытуню, фільтры, клеі, папяровая абгортка і намоточные стрыжні. Прыблізная вартасьць канфіскаванага абсталяваньня складае 1,5 млн злотаў.
На дадзены моант абвінавачаньні па гэтай справе прад'яўленыя дзьвум асобам. За падробку акцызных знакаў фарцоўшчыкам пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
эж