Віцэ-прэм'ер польскага ўраду Яраслаў Говін лічыць, што ў бліжэйшы час польска-амерыканскае супрацоўніцтва ў галіне абароны, эканомікі і навукі дасягне якасна новага ўзроўню. Віцэ-прэмʼер, міністар навукі і вышэйшай адукацыі заявіў аб гэтым падчас сустрэчы з журналістамі пасьля вяртаньня са Злучаных Штатаў.
Нагадаем, на гэтым тыдні вялікія дэлегацыя польскіх высокапастаўленых ўрадоўцаў з афіцыйным візытам наведала Злучаныя Штаты Амэрыкі. Сярод іншых у дэлегацыі ўваходзілі міністар тэхналёгіі і прадпрымальніцтва Ядвіга Эмілевіч, міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскм, а таксама міністар нацыянальнай абарона Марыўш Блашчак.
Віцэ-прэмʼер Говін адзначыў, што падчас візыту было падпісанае пагадненьне аб навукова-тэхнічнай супрацы са Злучанымі Штатамі, таксама ва ўрачыстай абстаноўцы была адчыненая польская гандлёвая палата. Яраслаў Говін дадаў, што польскі ўрад небеспадстаўна разьлічвае на ўмацаваньне супрацоўніцтва паміж краінам у навукова-мэдыцынскай сфэры.
Апроч таго, Яраслаў Говін сустрэўся з прадстаўнікамі амэрыканскай габрэйскай супольнасьці. На яго думку, падчас гэтай сустрэчы атрымалася выйсьці з пэўнага віражу, у якім зараз знаходзяцца дачыненьні паміж Варшавай і Іерусалімам.
Віцэ-прэм'ер польскага ўраду Яраслаў Говін лічыць, што ў бліжэйшы час польска-амерыканскае супрацоўніцтва ў галіне абароны, эканомікі і навукі дасягне якасна новага ўзроўню. Віцэ-прэмʼер, міністар навукі і вышэйшай адукацыі заявіў аб гэтым падчас сустрэчы з журналістамі пасьля вяртаньня са Злучаных Штатаў.
Нагадаем, на гэтым тыдні вялікія дэлегацыя польскіх высокапастаўленых ўрадоўцаў з афіцыйным візытам наведала Злучаныя Штаты Амэрыкі. Сярод іншых у дэлегацыі ўваходзілі міністар тэхналёгіі і прадпрымальніцтва Ядвіга Эмілевіч, міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі, а таксама міністар нацыянальнай абароны Марыўш Блашчак.
Віцэ-прэмʼер Говін адзначыў, што падчас візыту было падпісанае пагадненьне аб навукова-тэхнічнай супрацы са Злучанымі Штатамі, таксама ва ўрачыстай абстаноўцы была адчыненая польская гандлёвая палата.
Яраслаў Говін дадаў, што польскі ўрад небеспадстаўна разьлічвае на ўмацаваньне супрацоўніцтва паміж краінам у навукова-мэдыцынскай сфэры.
Апроч таго, віцэ-прэм'ер сустрэўся з прадстаўнікамі амэрыканскай габрэйскай супольнасьці. На яго думку, падчас гэтай сустрэчы атрымалася выйсьці з пэўнага віражу, у якім зараз знаходзяцца дачыненьні паміж Варшавай і Іерусалімам.
эж