Два польскія гарады забаранілі продаж алькаголю ноччу
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        27.04.2018 11:32
                    
                    Мясцовыя ўлады тлумачаць гэта неабходнасьцю ўзмацненьня бясьпекі і грамадзкімі спадзяваньнямі.
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Два польскія гарады забаранілі продаж алькаголю ноччу
З 1 ліпеня ў Бытаме нельга будзе купіць алькаголь паміж 23.00 і 5 гадзінамі. Лякальныя ўлады прынялі распараджэньне, якое абмяжоўвае продаж такога тыпу напояў. Днём раней такую ж самую забарону ўвялі ўлады Пётркова Трыбунальскага. Там алькаголь нельга будзе купіць з 23.00 да 6.00. Мясцовыя ўлады тлумачаць гэта неабходнасьцю ўзмацненьня бясьпекі і грамадзкімі спадзяваньнямі.
Пётркаў Трыбунальскі і Бытам – гэта першыя ў Польшчы гарады, якія ўвялі начную забарону на продаж алькаголю. Прыняцьце распараджэньня стала магчымым дзякуючы папраўкам у закон аб выхоўваньні ў цьвярозасьці і супрацьдзеяньні алькагалізму.
Мэр Бытама Дам’ян Бартыля адзначыў, што распараджэньне прынятае ў выніку многіх скаргаў жыхароў на працу кругласутачных алькагольных крам і колькасьць інцыдэнтаў, выкліканых нецьвярозымі гараджанамі. «Дзякуючы забароне завершацца пакуты, а таксама палепшыцца бясьпека ў горадзе», – адзначыў Дам’ян Бартыля.

ав