Кракаў прымае Эўрапейскі муніцыпальны кангрэс
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.04.2018 15:03
Гэта сустрэча каля 2 тысяч прадстаўнікоў мясцовых уладаў, палітыкаў і розных экспэртаў.
Кракаў прымае Эўрапейскі муніцыпальны кангрэс.PAP/Jacek Bednarczyk
Кракаў прымае Эўрапейскі муніцыпальны кангрэс
Гэта сустрэча каля 2 тысяч прадстаўнікоў мясцовых уладаў, палітыкаў і розных экспэртаў.
У Кракаве пачаўся Эўрапейскі муніцыпальны кангрэс. Гэта сустрэча каля 2 тысяч прадстаўнікоў мясцовых уладаў, палітыкаў і розных экспэртаў.
Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць пытаньні, зьвязаныя з грамадзкім транспартам у гарадах, правіламі па барацьбе з карупцыяй, мабільнасьцю грамадзян, уплывам культуры на разьвіцьцё мясцовых грамадзтваў і супрацай мясцовых органаў улады з прадпрымальнікамі.
Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства прапануюць прэзэнтацыі стартапаў, абмеркаваньне дзяржаўна-прыватнага партнэрства й праграмаў падтрымкі сям'і на ўзроўні мясцовых уладаў.
Падчас кангрэсу свае праграмы адносна муніцыпалітэтаў прадставяць таксама польскія палітычныя партыі.
Мерапрыемства праходзіць ужо чацьвёрты раз. Яно завершыцца ў пятніцу.
аз