Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць фэстываль «Усе мазуркі сьвету»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 11:27
Гэта пяць дзён канцэртаў, танцавальных вечарын і паказаў музычных інструмэнтаў.
фота: festivalmazurki.pl

У Варшаве праходзіць фэстываль «Усе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць». Гэта пяць дзён канцэртаў, танцавальных вечарын і паказаў музычных інструмэнтаў.
Дзевяты па ліку фэстываль прысьвечаны тым гатункам танцаў, якія прысутнічалі як у вясковых карчмах, так і ў палацах. З аўторку па пятніцу ўдзельнікі варштатаў могуць прымаць удзел, між іншым, ва ўроках ігры на скрыпцы, бубнах і барабанах. Арганізатары таксама падрыхтавалі варштаты танцаў. Для самых малых удзельнікаў заплянаваныя «малыя мазуркі» – адмысловыя варштаты ў Дзяржаўным этнаграфічным музэі.
Завершыцца фэстываль Базарам інструмэнтаў. Больш за сто ўдзельнікаў з Польшчы і сьвету прывязуць шарманкі, барабаны, дудкі, гліняныя птушкі, клавесіны, рэканструяваныя інструмэнты. На базары будуць праходзіць паказы і канцэрты, якія распачнуць Ноч танца – забаву, на якой зайграе больш за 30 капэл з розных куткоў Польшчы.

Дзевяты па ліку фэстываль «Усе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць» прысьвечаны тым гатункам танцаў, якія прысутнічалі як у вясковых карчмах, так і ў палацах. З аўторку па пятніцу ўдзельнікі варштатаў могуць прымаць удзел, між іншым, ва ўроках ігры на скрыпцы, бубнах і барабанах. Арганізатары таксама падрыхтавалі варштаты танцаў. Для самых малых удзельнікаў заплянаваныя «малыя мазуркі» – адмысловыя варштаты ў Дзяржаўным этнаграфічным музэі.

Завершыцца фэстываль Базарам інструмэнтаў. Больш за сто ўдзельнікаў з Польшчы і сьвету прывязуць шарманкі, барабаны, дудкі, гліняныя птушкі, клавесіны, рэканструяваныя інструмэнты. На базары будуць праходзіць паказы і канцэрты, якія распачнуць Ноч танца – забаву, на якой зайграе больш за 30 капэл з розных куткоў Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт