Logo Polskiego Radia
Print

Палякам цяжка адмовіцца ад наяўных грошай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2018 15:45
4 млн палякаў, якія маюць банкаўскія рахункі, надалей ахвотна карыстаюцца наяўнымі грашыма.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Палякам цяжка адмовіцца ад наяўных грошай
4 млн палякаў, якія маюць банкаўскія рахункі, надалей ахвотна карыстаюцца наяўнымі грашыма.
Калі гаворка ідзе пра папулярнасьць банкаўскіх рахункаў сярод грамадзянаў, то Польшча набліжаецца да Захаду. Паводле найноўшага дасьледаваньня Сусьветнага банку, у мінулым годзе доля палякаў, якія карыстаюцца банкаўскімі рахункамі, вырасла прыблізна да 87%. У параўнаньні з папярэднім аналізам, праведзеным у 2014 годзе, гэта рост амаль на 9%. Паводле падобнага дасьледаваньня, праведзенага летась Нацыянальным банкам Польшчы, банкаўскія рахункі маюць ужо 83% грамадзянаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Нягледзячы аднак на рост карыстальнікаў банкаўскімі рахункамі ў Польшчы, да разьвітых краін сьвету палякам яшчэ далёка. Там доля грамадзянаў, якія маюць банкаўскі рахунак, складае ў сярэднім 94%.
У тым ліку ў сямі краінах, то бок у краінах Скандынавіі, Канадзе, Нідэрляндах і Аўстраліі банкаўскі рахунак мае кожны грамадзянін. У Нямеччыне – 99% грамадзянаў. Польшча ў маштабе ўсяго сьвету апынулася ў канцы чацьвёртай дзясяткі.
Нягледзячы на папулярнасьць банкаўскіх рахункаў, надалей 15% іх уладальнікаў зьдзяйсьняе плацяжы наяўнымі, гэта каля 4 мільёнаў палякаў. У адрозьненьне ад іншых краін, у Польшчы банкаўскія рахункі часьцей адкрываюць жанчыны (88%), чым мужчыны (85%), паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт