Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска Анастасія Іванова перамагла ў Варшаўскім маратоне Orlen

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 15:30
Сярод мужчын першым пераадолеў дыстанцыю кеніец Эзэкель Амула.
Настасься ІвановаНастасься ІвановаPAP/Bartłomiej Zborowski

Беларуска Анастасія Іванова перамагла ў Варшаўскім маратоне Orlen
Сярод мужчын першым пераадолеў дыстанцыю кеніец Эзэкель Амула.
Некалькі тысяч бегуноў прынялі ўдзел у шостым Варшаўскім маратоне Orlen. Старт адбыўся на набярэжнай Віслы, а мэта была на сталічным Нацыянальным стадыёне.
Першым дыстанцыю адолеў кеніец Эзэкель Амула – за 2 гадзіны 11 хвілін і 17 сэкунд. Польскім чэмпіёнам другі раз у сваёй кар'еры стаў Ярэд Шэгума этыёпскага паходжаньня, які прабег дыстанцыю за 02:13:53. Ён перасек фінішную лінію каля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве шостым па ліку.
Сярод жанчын першае месца ў маратоне заняла беларуска Настасься Іванова, якая пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны 28 хвілін і 3 сэкунды.
Варта адзначыць, што ў пяці папярэдніх маратонах, якія адбыліся ў польскай сталіцы, удзел прынялі 160 тыс. бегуноў.


Некалькі тысяч бегуноў прынялі ўдзел у шостым Варшаўскім маратоне Orlen. Старт адбыўся на наберажнай Віслы, а мэта была на сталічным Нацыянальным стадыёне.
Першым дыстанцыю адолеў кеніец Эзэкель Амула – за 2 гадзіны 11 хвілін і 17 сэкунд.

Польскім чэмпіёнам другі раз у сваёй кар'еры стаў Ярэд Шэгума этыёпскага паходжаньня, які прабег дыстанцыю за 02:13:53. Ён перасек фінішную лінію каля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве шостым па ліку.

Сярод жанчын першае месца ў маратоне заняла беларуска Настасься Іванова, якая пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны 28 хвілін і 3 сэкунды.

Варта адзначыць, што ў пяці папярэдніх маратонах, якія адбыліся ў польскай сталіцы, удзел прынялі 160 тыс. бегуноў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт