Logo Polskiego Radia
Print

Валянцёры дапамогуць у каталіцкіх парафіях Сыбіры, Грузіі ды Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.04.2018 14:34
Валянцёры будуць, між іншым, аказваць дапамогу пры арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей і моладзі.
www.pixabay.com/Creative Commons

25 валянцёраў з Польшчы выкарыстае свае водпускі і канікулы, каб цягам месяца дапамагаць у каталіцкіх парафіях у Сыбіры, Грузіі ды Ўкраіне. Гэта першы выпуск праекту пад назваю «Сыбірскі валянтарыят». На думку яго арганізатараў, такая акцыя дапаможа ўзмацніць сувязь з Айчынай у тых жыхароў Сібіры, Грузіі ды Ўкраіны, якія маюць польскія карані.

Валянцёры будуць, між іншым, аказваць дапамогу пры арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей і моладзі. Іншыя едуць, каб на месцы ўдзельнічаць у будаўніча-рамонтных працах. Адна жанчына будзе вучыць польскай і ангельскай мове. Валянцёры пасьля вяртаньня ў Польшчу змогуць прадставіць сучасны вобраз каталіцкага касьцёла за ўсходняй мяжой дзяржавы.

"Сыбірскі валянтарыят" – гэта праект, які «Група дапамогі касьцёлу на ўсходзе» ладзіць разам з Місійнай фундацыяй Salvatti.pl.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт