Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й ЗША падпішуць пагадненьне аб навукова-тэхнічнай супрацы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.04.2018 16:11
Польская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Яраславам Говінам накіруецца ў ЗША.
Віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін.Віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін.PAP/Jakub Kaczmarczyk

Польшча й ЗША падпішуць пагадненьне аб навукова-тэхнічнай супрацы
Польская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Яраславам Говінам накіруецца ў ЗША.
У панядзелак віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) падпіша пагадненьне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Польшчай і Злучанымі Штатамі Амэрыкі. У ЗША разам з віцэ-прэм’ерам Говінам накіруюцца міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz), міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) і віцэ-сьпікер Сэнату Адам Белян (Adam Bielan).
Пагадненьне дазволіць польскім навукоўцам, навукова-дасьледчым інстытутам і польскім кампаніям пачаць супрацоўніцтва з амэрыканскімі партнэрамі.
Яраслаў Говін запэўнівае, што палякі й амэрыканцы неўзабаве пачнуць сумесныя дасьледчыя праекты, асабліва ў тых галінах, якія маюць эканамічнае значэньне.
Польская дэлегацыя ў ЗША абмяркуе супрацоўніцтва ў галіне мэдыцыны, біятэхналёгіі, кібэрбясьпекі, інавацый й штучнага інтэлекту.
„Мы ведаем, што гандлёвыя адносіны, эканамічныя адносіны для амэрыканцаў вельмі важныя й часта яны апярэджваюць палітычныя адносіны - асабліва ў выпадку прэзыдэнта Трампа, які сам зьяўляецца бізнэсмэнам” - кажа Адам Беляны.
Польская дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў ЗША. Палітыкі наведаюць таксама Музэй Галакоста ў Вашынгтоне.
аз

У панядзелак віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) падпіша пагадненьне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Польшчай і Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

У ЗША разам з віцэ-прэм’ерам Говінам накіруюцца міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz), міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) і віцэ-сьпікер Сэнату Адам Белян (Adam Bielan).

Пагадненьне дазволіць польскім навукоўцам, навукова-дасьледчым інстытутам і польскім кампаніям пачаць супрацоўніцтва з амэрыканскімі партнэрамі.

Яраслаў Говін запэўнівае, што палякі й амэрыканцы неўзабаве пачнуць сумесныя дасьледчыя праекты, асабліва ў тых галінах, якія маюць эканамічнае значэньне.
Польская дэлегацыя ў ЗША абмяркуе супрацоўніцтва ў галіне мэдыцыны, біятэхналёгіі, кібэрбясьпекі, інавацый й штучнага інтэлекту.

„Мы ведаем, што гандлёвыя адносіны, эканамічныя адносіны для амэрыканцаў вельмі важныя й часта яны апярэджваюць палітычныя адносіны - асабліва ў выпадку прэзыдэнта Трампа, які сам зьяўляецца бізнэсмэнам” - кажа Адам Беляны.

Польская дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў ЗША. Палітыкі наведаюць таксама Музэй Галакоста ў Вашынгтоне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт