У Польшчы квоту айчыннай музыкі на радыё прапануюць павялічыць да 50%
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.04.2018 10:37
У першы год дзеяньня закону аўтарамі 10% музыкі ў эфіры павінны быць незалежныя творцы - праект.
Вядучыя ў студыі маладзёвага Чацьвёртага каналу Польскага радыё Polskie Radio
У Польшчы квоту айчыннай музыкі на радыё прапануюць павялічыць да 50%
У Сэйм Польшчы паступіў праект паправак у Закон аб тэле- і радыёвяшчаньні. Яго аўтарам зьяўляецца пазафракцыйны дэпутат Пётр Лірой-Мажэц, у мінулым музычны выканаўца. У праекце прапануецца павялічыць колькасьць польскай музыкі на радыё зь сёньняшніх 33% да 50%. Паводле дэпутата, дзякуючы гэтаму польская музыка будзе гучаць у розны час сутак, а не як цяпер – ноччу альбо позна ўвечары.
Акрамя таго, у праекце ўводзіцца паняцьце «незалежны творца». Згодна з прапановай, у першы год дзеяньня новага закону аўтарамі 10% музыкі ў эфіры польскіх станцый павінны быць незалежныя творцы, пазьней – 20%.
Пётр Лірой-Мажэц сказаў, што над праектам працаваў два гады, а ў гэтым яму дапамагалі артысты, юрысты й спэцыялісты па СМІ.
У Сэйм Польшчы паступіў праект паправак у Закон аб тэле- і радыёвяшчаньні. Яго аўтарам зьяўляецца пазафракцыйны дэпутат Пётр Лірой-Мажэц, у мінулым музычны выканаўца. У праекце прапануецца павялічыць колькасьць польскай музыкі на радыё зь сёньняшніх 33% да 50%.
Паводле дэпутата, дзякуючы гэтаму польская музыка будзе гучаць у розны час сутак, а не як цяпер – ноччу альбо позна ўвечары.

вс