Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя з Падляшша наведваюць магілы сваіх блізкіх

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.04.2018 15:16
Ва ўсходняй традыцыі сёньня – трэці дзень велікодных сьвятаў, некаторыя вернікі прыносяць на магілы блізкіх пісанкі.
pixabay.com/CC0

У пасхальны аўторак праваслаўныя з Падляшша наведваюць магілы сваіх блізкіх. Ва ўсходняй традыцыі сёньня – трэці дзень велікодных сьвятаў. Некаторыя вернікі прыносяць на магілы блізкіх пісанкі.
У Беластоку вялікі рух традыцыйна пануе на праваслаўных могілках на вуліцы Высоцкага. Сьвятары з самай раніцы асьвячаюць магілы, адпраўляюцца літургіі і паніхіды за памерлых. Падобныя ўрачыстасьці адбыліся ў іншых месцах Беласточчыны.
У некаторых месцах фарбаваныя яйкі прыносяць на могілкі ўжо ў перадсьвяточную суботу, калі вернікі наведвалі магілы пасьля асьвячэньня ежы. Пісанка, пакінутая на магіле, сымбалізуе ўдзел у Зьмёртвыхпаўстаньні. Пасхальны пэрыяд у царкве зьяўляецца важным часам успаміну пра памерлых.

У пасхальны аўторак праваслаўныя з Падляшша наведваюць магілы сваіх блізкіх. Ва ўсходняй традыцыі сёньня – трэці дзень велікодных сьвятаў. Некаторыя вернікі прыносяць на магілы блізкіх пісанкі.

У Беластоку вялікі рух традыцыйна пануе на праваслаўных могілках на вуліцы Высоцкага. Сьвятары з самай раніцы асьвячаюць магілы, адпраўляюцца літургіі і паніхіды за памерлых. Падобныя ўрачыстасьці адбыліся ў іншых месцах Беласточчыны.

У некаторых месцах фарбаваныя яйкі прыносяць на могілкі ўжо ў перадсьвяточную суботу, калі вернікі наведваюць магілы пасьля асьвячэньня ежы. Пісанка, пакінутая на магіле, сымбалізуе ўдзел у Зьмёртвыхпаўстаньні. Пасхальны пэрыяд у царкве зьяўляецца важным часам успаміну пра памерлых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт