У Кракаве пройдзе Ноч танца
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        05.04.2018 10:44
                    
                    Такое мерапрыемства будзе праводзіцца ўпершыню.
                
Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0
                     
17 чэрвеня ў Кракаве пройдзе Ноч танца. Сярод заплянаваных імпрэзаў – дыскатэка для розных пакаленьняў, варштаты індыйскага танца, танцавальны рэйс па Вісьле і спроба біцьця рэкорду на найбольшую колькасьць чалавек, якія выконваюць песьню «Цэлая заля сьпявае з намі».
Ноч танца арганізоўваецца ўпершыню. Гэта будзе сёмая ноч побач з начамі музэяў, тэатру, музыкі, джазу, паэзіі і Cracovia Sacra.
Ідэя нарадзілася некалькі гадоў таму, калі падчас Ночы тэатраў праходзіў паказ танцаў.
Жаданьне ўдзельнічаць у Ночы танца ў Кракаве праявілі больш за 50 суб’ектаў, заплянаваныя амаль 100 падзей. Гэта будуць спэктаклі і прафэсійныя паказы, выступы самадзейных калектываў і курсы танцаў. У горадзе будуць пастаўленыя чатыры пленэрныя сцэны. Кракаў будзе танцаваць да позьніх вячэрніх гадзін.

ав