У траўні запрацуе шлюз на Одэры
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.04.2018 18:03
Гэта першы этап да аднаўленьня воднага плаваньня па гэтай рацэ.
pl.wikipedia.org/Public Domain
Праз два месяцы на Одэры стануць магчымымі грузаперавозкі на вялікіх баржах. У мясцовасьці Мальчыцэ блізу Вроцлава будуюць новы шлюз. Аб гэтым паведаміла намесьнік міністра марскога і ўнутранага воднага транспарту Анна Москва.
А.Москва: Ужо ў траўні мы плянуем распачаць там шлюзаваньне, а цэласнае завяршэньне будаўніцтва плаціны будзем абвяшчаць у ліпені 2019.
Міністар Анна Москва адзначыла, што буйныя інвэстыцыі мусяць праходзіць грамадзкія кансультацыі з мясцовымі жыхарамі і з эколягамі.
А.Москва: Мы правялі ўжо першыя кансультацыі па рацэ Одэр. Чакаецца чарговы этап кансультацый з бізнэсам, з муніцыпальнымі ўладамі і з усімі зацікаўленымі бакамі, а таксама з няўрадавымі арганізацыямі.
Паводле слоў Анны Масквы, цяпер прыярытэтам зьяўляецца падрыхтоўка Одэру для аднаўленьня ўнутранага воднага транспарту. Але падобная кансультатыўная работа таксама будзе праводзіцца для ракі Вісла.
Будаўніцтва плаціны ў Мальчыцах у Ніжняй Сілезіі павінна было пачацца пасьля паводкі 1997 года. У выніку ўзровень вады ракі на адрэзку працягласьцю звыш дзясятка кілямэтраў павялічацца да 4 мэтраў, дзякуючы чаму стане магчымым плаваньне вялікіх баржаў.
яс