Польскі дзяржаўны бюджэт зафіксаваў прафіцыт
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.03.2018 11:18
Прафіцыт дзяржаўнага бюджэту Польшчы ў канцы лютага гэтага года склаў 1 млрд эўра.
Новая купюра ў 500 злотых. Фота: nbp.plnbp.pl
Прафіцыт дзяржаўнага бюджэту Польшчы ў канцы лютага гэтага года склаў 4,46 млрд злотых,(1 млрд эўра) – гаворыцца ў заяве Міністэрства фінансаў. Кіраўнік гэтага ведамства Тэрэза Чэрвіньска сказала ў эфіры Польскага радыё, што зафіксаваны рост даходаў усіх відаў падаткаў (ПІТ, ЦІТ і ПДВ).
Міністар Чэрвіньска растлумачыла, што добрая бюджэтная сытуацыя зьвязана з мерамі, прынятымі ўрадам для гермэтызацыі падатковай сыстэмы. «Гэта таксама зьвязана з вельмі добрай сытуацыяй на рынку працы, але і з вельмі добрай эканамічнай каньюнктурай», – адзначыла міністарка.
Чэрвіньска паведаміла таксама, што дзяржаўны доўг на канец 2017 году скараціўся на 3,4 млрд злотых у адносінах да 2016 году.
яс