Logo Polskiego Radia
Print

Радзіма памятае пра палякаў, якія ў вайну ратавалі габрэяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 16:45
У музэі ў Марковай пачалі адзначаць Дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі.
Нацыянальны дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі.Нацыянальны дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі. PAP/Darek Delmanowicz

Радзіма памятае пра палякаў, якія ў вайну ратавалі габрэяў
У музэі ў Марковай пачалі адзначаць Дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі.
У Музэі палякаў, якія ратавалі габрэяў імя сям’і Ўльмаў (Ulmów) у вёсцы Маркова (Markowa) у рэгіёне Падкарпацьце адбыліся ўрачыстасьці з нагоды Нацыянальнага дня памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі. Гэты дзень упершыню будзе адзначацца ў Польшчы 24 сакавіка.
У рамках урачыстасьці адбылося ўскладаньне кветкаў да Помніка сям’і Ўльмаў з Марковай на Музэйнай плошчы. Затым, на Сьцяне памяці былі адкрытыя новыя мэмарыяльныя дошкі зь імёнамі палякаў, якія ратавалі габрэяў на поўдні Польшчы. Праграмай урачыстасьці прадугледжаны таксама канцэрт і выступы запрошаных гасьцей.
Нагадаем, сужонства Вікторыя й Юзэф Ульмы, у якіх было шэсьць маленькімі дзяцей, хавалі ад немцаў васьмярых габрэяў нягледзячы на тое, што за гэта ім пагражала сьмяротнае пакараньне.
24 сакавіка 1944 годзе немцы даведаліся пра гэта і ўварваліся ў іх хату, забіваючы 16 чалавек. Сям’я Ўльмаў стала сымбалем дапамогі, якую палякі аказвалі габрэям падчас Другой сусьветнай вайны.
Нагадаем, закон аб устанаўленьні 24 сакавіка Нацыянальным днём памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў два дні таму.
аз

У Музэі палякаў, якія ратавалі габрэяў, імя сям’і Ўльмаў (Ulmów) у вёсцы Маркова (Markowa) у рэгіёне Падкарпацьця адбыліся ўрачыстасьці з нагоды Нацыянальнага дня памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі. Гэты дзень упершыню будзе адзначацца ў Польшчы 24 сакавіка.

У рамках урачыстасьці адбылося ўскладаньне кветкаў да Помніка сям’і Ўльмаў з Марковай на Музэйнай плошчы. Затым, на Сьцяне памяці былі адкрытыя новыя мэмарыяльныя дошкі зь імёнамі палякаў, якія ратавалі габрэяў на поўдні Польшчы. Праграмай урачыстасьці прадугледжаны таксама канцэрт і выступы запрошаных гасьцей.

Нагадаем, сужонства Вікторыі й Юзэфа Ўльмаў, у якіх было шэсьць маленькіх дзяцей, хавалі ад немцаў васьмярых габрэяў нягледзячы на тое, што за гэта ім пагражала сьмяротнае пакараньне.

24 сакавіка 1944 году немцы даведаліся пра гэта і ўварваліся ў іх хату, забіваючы 16 чалавек. Сям’я Ўльмаў стала сымбалем дапамогі, якую палякі аказвалі габрэям падчас Другой сусьветнай вайны.

Нагадаем, закон аб устанаўленьні 24 сакавіка Нацыянальным днём памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі, прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў два дні таму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт