Logo Polskiego Radia
Print

Амбасада Ўкраіны асудзіла дэманстрацыю польскіх нацыяналістаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2018 13:58
Падчас дэманстрацыі былі спаленыя партрэты Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.
PAP/Tomasz Gzell

Амбасада Ўкраіны ў Польшчы асудзіла дэманстрацыю польскіх нацыяналістычных арганізацый, якая прайшла перад украінскай амбасадай у Варшаве. У панядзелкавым пратэсьце ўдзел прынялі прадстаўнікі Нацыянальнага руху, Усяпольскай моладзі і Нацыянальна-радыкальнага лягеру. Сабраныя трымалі транспаранты з лёзунгамі «Бандэравец не зьяўляецца маім братам», «Бандэраўцы – чалавеказабойцы», «Кіеў свабодны ад фашызму» і інш. Падчас дэманстрацыі былі спаленыя партрэты Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.
У заяве, зьмешчанай на старонцы амбасады Ўкраіны, напісана, што падчас дэманстрацыі ў Варшаве «абвешчана антыўкраінская прапаганда». «Сьвядома ці несьвядома, але іх дзейнасьць і выказваньні падсілкоўваюць нецярпімасьць і іграюць на карысьць Крамля, у імпэрскай палітыцы якога няма месца для свабоднай Украіны, свабоднай Польшчы і дэмакратычнай Эўропы», – напісана ў заяве.
Лідар Нацыянальнага руху Робэрт Віньніцкі патлумачыў, што цяпер ва Ўкраіне «бандытаў і забойцаў ставяць на п’едэстал». «Украіна ўшаноўвае калябарантаў Гітлера і забойцаў, ня толькі палякаў. Мы прыйшлі абараняць польскую дзяржаву і народ», – гаварыў Віньніцкі.
Варшаўскі страйк жанчын перад амбасадай Украіны арганізаваў контрдэманстрацыю пад лёзунгам «За вашу і нашу годнасьць».

Амбасада Ўкраіны ў Польшчы асудзіла дэманстрацыю польскіх нацыяналістычных арганізацый, якая прайшла перад украінскай амбасадай у Варшаве. У панядзелкавым пратэсьце ўдзел прынялі прадстаўнікі Нацыянальнага руху, Усяпольскай моладзі і Нацыянальна-радыкальнага лягеру.

Сабраныя трымалі транспаранты з лёзунгамі «Бандэравец не зьяўляецца маім братам», «Бандэраўцы – чалавеказабойцы», «Кіеў свабодны ад фашызму» і інш. Падчас дэманстрацыі былі спаленыя партрэты Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.

У заяве, зьмешчанай на старонцы амбасады Ўкраіны, напісана, што падчас дэманстрацыі ў Варшаве «абвешчана антыўкраінская прапаганда». «Сьвядома ці несьвядома, але іх дзейнасьць і выказваньні падсілкоўваюць нецярпімасьць і іграюць на карысьць Крамля, у імпэрскай палітыцы якога няма месца для свабоднай Украіны, свабоднай Польшчы і дэмакратычнай Эўропы», – напісана ў заяве.

Лідар Нацыянальнага руху Робэрт Віньніцкі патлумачыў, што цяпер ва Ўкраіне «бандытаў і забойцаў ставяць на п’едэстал». «Украіна ўшаноўвае калябарантаў Гітлера і забойцаў, ня толькі палякаў. Мы прыйшлі абараняць польскую дзяржаву і народ», – гаварыў Віньніцкі.

Варшаўскі страйк жанчын перад амбасадай Украіны арганізаваў контрдэманстрацыю пад лёзунгам «За вашу і нашу годнасьць».э

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт