Памежнікі ліквідавалі нелегальны завод цыгарэтаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.03.2018 13:12
                    
                                 
                
                
                    Злачынная група складалася з васьмі замежнікаў. Гэта былі грамадзяне Ўкраіны, Малдовы, Грузіі і Румыніі. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія памежнікі разьбілі міжнародную злачынную групу. Затрыманым вынесена абвінавачаньне ў вытворчасьці, кантрабандзе і распаўсюджваньні вялікай колькасьці нелегальных цыгарэт.
Страты дзяржбюджэту ацэньваюцца прыкладна ў 100 мільёнаў злотых. Нелегальны завод быў разьмешчаны ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве на захадзе Польшчы. Злачынная група складалася з васьмі замежнікаў. Гэта былі грамадзяне Ўкраіны, Малдовы, Грузіі і Румыніі. Кіраваў групай 50-гадовы ўкраінец.
Вынікі расьследаваньня паказваюць, што з траўня 2017 году група ўвяла на рынак больш за 67 мільёнаў цыгарэт.
Затрыманьне прайшло ў выніку супрацоўніцтва польскіх, украінскіх і малдаўскіх памежнікаў.
яс