За даўгі бандыты прымушалі да нявольніцкай працы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.03.2018 08:33
У суд у Катавіцэ накіраваны абвінаваўчы акт супраць злачыннай групы, якую заснавалі псэўдазаўзятары.
Zdjęcie ilustracyjnepixabay/CC0 License
Жыхар горада Хожаў (Chorzów) на поўдні Польшчы пазычыў ад бандытаў 800 злотых. Праз два тыдні мусіў вярнуць 1600 зл.
У суд у Катавіцэ накіраваны абвінаваўчы акт супраць злачыннай групы, якую ў 2013 годзе заснавалі псэўдазаўзятары. Група праіснавала да 2015 году.
Гангстары пазычалі грошы тым, каму банк не даваў крэдыту. Бандыты налічвалі велізарныя камісіённыя. Калі адзін з кліентаў адважыўся і сказаў, што гэта несумленна, у яго дома зьявіўся прафэсійны баксёр, які працаваў для злачынцаў і прыгразіў, што спачатку даўжнік будзе моцна зьбіты, а потым забіты. На яго таксама наклалі дадатковы фінансавы штраф.
Даўжнікі плацілі ў некалькі разоў больш, чым пазычылі, а нават калі выплацілі запазычанасьць, то надалей мусілі плаціць. У такіх абставінах аказаліся, як мінімум, 29 чалавек. Тых, хто не вярнуў доўг, бандыты вывозілі на нявольніцкую працу ў Нямеччыну. Цэлы заробак бандыты забіралі за «нагадваньне аб запазычанасьці».
Затрыманым злачынцам за трафік, рэкер і інш. пагражае да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня.
яс