Logo Polskiego Radia
Print

Паляк 18 гадоў сядзеў у турме за згвалтаваньне й забойства, якіх ня зьдзейсьніў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2018 16:27
Тамаш К. умоўна выпушчаны з турмы: у ёй ён правёў 18 гадоў за згвалтаваньне і забойства 15-гадовай дзяўчыны.
Томаш К. у залі суду.Томаш К. у залі суду.PAP/Maciej Kulczyński

Паляк 18 гадоў няслушна сядзеў за згвалтаваньне і забойства
Тамаш К. умоўна выпушчаны з турмы, у якой правёў 18 гадоў за згвалтаваньне і забойства 15-гадовай дзяўчыны. Цяпер пракуратура сьцьвердзіла, што мужчына невіноўны.
Мужчына быў асуджаны ў 2004 годзе на 25 гадоў турмы. Свабоды ён быў пазбаўлены з 2000 году. На пачатку ён знаходзіўся ў арышце, пасьля ў турме.
15-гадовая Малгажата К. была жорстка згвалтаваная ў навагоднюю ноч на пераломе 1996-97 гадоў. Праз некалькі гадзін яе знайшлі мёртвай. Дзяўчына памерла ў выніку гіпатэрміі і нанесеных раненьняў.
З просьбай нанова заняцца справай да міністра юстыцыі і генэральнага пракурора Зьбігнева Зёбры зьвярнуліся ў мінулым годзе бацькі памерлай дзяўчыны. Справай заняліся дасьведчаныя пракуроры і паліцыянты з Уроцлава. Дзякуючы іх працы, нягледзячы на мінуўшыя гады, удалося затрымаць мужчыну, які, праўдападобна, зьяўляецца сапраўдным гвалтаўніком і адказвае за забойства.

Тамаш К. умоўна выпушчаны з турмы, у якой ён правёў 18 гадоў за згвалтаваньне і забойства 15-гадовай дзяўчыны. Цяпер пракуратура сьцьвердзіла, што мужчына невінаваты.

Мужчына быў асуджаны ў 2004 годзе да 25 гадоў пазбаўленьня волі. Свабоды ён быў пазбаўлены з 2000 году. На пачатку ён знаходзіўся пад сьледзтвам, пасьля - у турме.

15-гадовая Малгажата К. была жорстка згвалтаваная ў навагоднюю ноч на пераломе 1996-1997 гадоў. Праз некалькі гадзін яе знайшлі мёртвай. Дзяўчына памерла ў выніку гіпатэрміі й раненьняў.

З просьбай ад пачатку заняцца справай да міністра юстыцыі й генэральнага пракурора Зьбігнева Зёбры зьвярнуліся ў мінулым годзе бацькі памерлай дзяўчыны. Справай заняліся дасьведчаныя стледчыя пракуратуры й паліцыі з Уроцлава. Дзякуючы іх працы й нягледзячы на гады, якія прайшлі, удалося затрымаць мужчыну, які хутчэй за ўсё зьяўляецца сапраўдным гвалтаўніком і забойцам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт