Сёньня ў Ясёнцы пад Жэшавам праходзіць другі і апошні дзень форума Польшча-Ўкраіна. Учарашнія сустрэчы палітыкаў, бізнэсмэнаў і экспэртаў былі прысьвечаныя найперш размовам пра інфраструктуру, бясьпеку і энэргетыку.
Паводле ўкраінскага амбасадара ў Польшчы Андрэя Дэшчыцы, гандаль паміж Украінай і Польшчай, а таксама з астатнімі краінамі Эўропы будзе разьвівацца ў выпадку, калі палепшыцца інфраструктура на мяжы паміж абедзьвюма краінамі. «Абодва бакі павінны яшчэ шмат чаго зрабіць. У інтарэсе абодвух бакоў ляжыць збудаваньне памежнага пераходу. Гэта павінна быць двухбаковая ініцыятыва», – зазначыў украінскі амбасадар.
Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык казаў падчас форуму, што абодва бакі размаўляюць аб паляпшэньне памежнага руху. Адной з тэм зьяўляецца пытаньне аўтастрады А4, якая вядзе ад мяжы. «Па сёньняшні дзень другі бок не праяўляе ініцыятывы, каб спалучыць яе з сыстэмай галоўных дарог ва Ўкраіне. Не хапае таксама разьдзяленьня руху легкавых і грузавых аўтамабіляў. Мы размаўляем пра гэта з украінскім бокам і я спадзяюся, што ўрэшце мы дасягнем посьпеху», – сказаў міністар Адамчык.
Сёньня на форуме праходзяць дэбаты на тэмы будучыні Ўсходняга партнэрства, энэргетычнай бясьпекі, міграцыі і працоўнага рынку, канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай, сельскай гаспадаркі.
Форум Польшча-Ўкраіна праходзіць 11 раз.
Учарашнія сустрэчы палітыкаў, бізнэсмэнаў і экспэртаў былі прысьвечаныя найперш размовам пра інфраструктуру, бясьпеку і энэргетыку.
Паводле ўкраінскага амбасадара ў Польшчы Андрэя Дэшчыцы, гандаль паміж Украінай і Польшчай, а таксама з астатнімі краінамі Эўропы будзе разьвівацца ў выпадку, калі палепшыцца інфраструктура на мяжы паміж абедзьвюма краінамі. «Абодва бакі павінны яшчэ шмат чаго зрабіць. У інтарэсе абодвух бакоў ляжыць збудаваньне памежнага пераходу. Гэта павінна быць двухбаковая ініцыятыва», – зазначыў украінскі амбасадар.
Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык казаў падчас форуму, што абодва бакі размаўляюць аб паляпшэньне памежнага руху. Адной з тэм зьяўляецца пытаньне аўтастрады А4, якая вядзе ад мяжы. «Па сёньняшні дзень другі бок не праяўляе ініцыятывы, каб спалучыць яе з сыстэмай галоўных дарог ва Ўкраіне. Не хапае таксама разьдзяленьня руху легкавых і грузавых аўтамабіляў. Мы размаўляем пра гэта з украінскім бокам і я спадзяюся, што ўрэшце мы дасягнем посьпеху», – сказаў міністар Адамчык.
Сёньня на форуме праходзяць дэбаты на тэмы будучыні Ўсходняга партнэрства, энэргетычнай бясьпекі, міграцыі і працоўнага рынку, канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай, сельскай гаспадаркі.
Форум Эўропа-Ўкраіна праходзіць 11-ы раз.
ав