Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы забараняюць партыю за прапаганду камунізму

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.03.2018 16:01
Пракуратура пачала сьледзтва, якое можа прывесьці да забароны партыі «Разам».
Adrian Zandberg. Photo: Radio PolandAdrian Zandberg. Photo: Radio Poland

Гэта ўльтралевая партыя, якая крытыкуе дзейсны ўрад з пазыцый моцна сацыялістычных.

У пятніцу польская пракуратура паведамілі, што пачала сьледзтва, якое можа скончыцца накіраваньнем дакумэнтаў у суд на дэлегалізацыю партыі за прапаганду камунізму.

Згодна з артыкулам 13 польскай канстытуцыі, можна забараніць палітычную партыю за зварот у сваіх праграмах да таталітарных мэтадаў і практык нацызму, фашызму і камунізму.

Старшыня партыі «Разам» Адрыян Зандбэрг назваў дзеяньні пракуратуры помстай за крытыку кіруючай партыі, запатрабаваў спыніць сьледзтва ды выбачыцца перад партыяй «Разам».

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт