Са смогам вырашылі змагацца з дапамогай тэрмаізаляцыі дамоў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.03.2018 15:30
Мінстэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгій Польшчы плянуе процідзейнічаць забруджваньні паветра прыватным жылым сэктарам.
foto:pixabay.com
Мінстэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгій Польшчы плянуе ўключыцца ў змаганьне за чыстае паветра і процідзеяньне забруджваньні паветра прыватным жылым сэктарам. У сувязі з гэтым Міністэрства тэхналёгій просіць у міністра фінансаў увесьці падатковыя ільготы на ацяпленьне прыватных дамоў.
Намесьнік міністра тэхналёгій Пётр Возьны паведаміў, што 50 працэнтаў з 5,5 мільёна прыватных дамоў у Польшчы, збудаваных да 1989 г., ня маюць цеплаізаляцыі.
Павышэньне тэрмічнай эфэктыўнасьці павінна быць выканана ў двух варыянтах, сказаў Возьны.
П.Возьны: Адзін варыянт - гэта тэрмамадэрнізацыя для малазабясьпечаных. Урад і мясцовыя ўлады мусяць узяць на сябе 100-працэнтнае фінансаваньне энэргетычнай мадэрнізацыі будынкаў найбяднейшых грамадзян.
Пётр Возьны заявіў, што ўрад працуе таксама над прапановамі для больш заможных палякаў.
П.Возьны: Карыстаючыся прыкладам падатковых будаўнічых льгот, якія дзейнічалі ў 1996-2002 гадах, мы плянуем прааналізаваць з Міністэрствам фінансаў мадэль гэтак званай тэрмамадэрнізацыйнай падатковай ільготы. Іншая прапанова для больш заможных палякаў - гэта фінансавыя інструмэнты ў выглядзе пазык і крэдытаў, якія дапамогуць ім зрабіць тэрмаізаляцыю свайго дому.
Гэта адзін са спосабаў, які ўрад краіны выбірае для барацьбы са смогам. Праз некалькі месяцаў павінны пачацца першыя пілятажныя тэрмаізаляцыйныя працы малазабясьпечаных грамадзян.
яс Пульс эканомікі