У Польшчы расьсьледуюць прыватызацыю кватэр, якія належалі камуністам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.02.2018 18:01
У Варшаве адмысловая камісія вядзе сьледзтва наконт легальнасьці прыватызацыі пасьля зьмены рэжыму.
Bild: Wikipedia Commons/DocentX
Неаднаразова здараліся выпадкі, калі прыватызацыя нацыяналізаванай маёмасьці камуністычнымі ўладамі праходзіла з парушэньнямі ды карупцыяй.
Сьледчыя журналісты з праграмы «Трывога» (Alarm) Польскай тэлевізіі зацікавіліся прыватызацыяй кватэр у польскай сталіцы, дзе жыло чынавенства камуністычнага рэжыму.
Журналісты высьветлілі, што кватэры ў гэтых дамах набывалі й сучасныя зоркі польскай журналістыкі, у прыватнасьці, камэрцыйных каналаў TVN i Polsat. Таксама адной з уласьніц прыватызаванай кватэры стала дачка былога кіраўніка камуністычнай Польшчы Войцеха Ярузэльскага. Яна заявіла журналістам, што набыла кватэру за крэдыт, і выказала спадзяваньне, што інтарэс да гэтай пакупкі ня мае палітычнага характару.
Інтарэс журналістаў выклікаў той факт, што кватэры былых камуністычных чыноўнікаў прыватызавалі адвакаты, якія баранілі абвінавачаных падчас працэсу аб забойстве ксяндза Ежы Папялушкі. Сёньня яны знаходзяцца пад арыштам.
Паводле tvp/wpolityce.pl/ho