Logo Polskiego Radia
Print

27 дырэктараў атрымалі статуэтку «Працадаўца добры для парацаўнікоў»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.02.2018 15:52
Унікальнасьць прэміі заключаецца ў тым, што кандыдатаў на яе вылучае працоўны калектыў.
www.pixabay.com/CC0 Public Domain

Учора ў Прэзыдэнцкім палацы адбылося ўрачыстае ўручэньне статуэтак пераможцам конкурсу «Працадаўца добры для парацаўнікоў».

Узнагароды ляўрэатам уручыў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Сярод адзначаных -дырэктары прадпрыемстваў, школ і ўстановаў, якія заўсёды прытрымліваюцца правілаў Кодэксу працы, забясьпечваюць стабільнасьць занятасьці і кіруюць прадпрыемствам ці арганізацыяй згодна з прынцыпам дыялёгу.

Унікальнасьць прэміі «Працадаўца добры для працаўнікоў» заключаецца ў тым, што кандыдатаў на яе вылучае працоўны калектыў. Адным з адзначаных стаў дырэктар цынкавага заводу ў мясцовасьці Мястэчка Сьлёнске (Miasteczko Śląskie) Міраслаў Індыка. Падчас урачыстага ўручэньня дырэктар Індыка падкрэсьліў, што для прадпрыемства важна ня толькі бізнэс-сфэра.

М.Індыка: Фірма ўкладае шмат працы і інвэстыцый ня толькі на бізнэс-мэты, а таксама на сацыяльныя. Мэта – паляпшэньне ўмоваў працы, бясьпекі і сацыяльных умоваў для працаўнікоў. Дастаткова дзейнічаць па прынцыпе дыялёгу, узаемаразуменьня, прыхільнасьці, бо калі мы спалучым усе гэтыя складовыя часткі, то фінансавыя вынікі прыходзяць самі.

У гэтым годзе ўзнагароду «Працадаўца добры для працаўнікоў» атрымалі 27 кіраўнікоў прадпрыемстваў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт