Logo Polskiego Radia
Print

У чацьвер Ярузэльскі можа страціць генэральскае званьне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2018 12:15
Польскі ўрад разгледзіць законапраект, які дасьць магчымасьць пазбваіць званьняў, між іншым, камуністычных лідараў.
By colasito77 - https://www.flickr.com/photos/xaviercolas/3861913632/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12793577

У чацьвер польскі ўрад зоймецца зьменамі ў законе, якія дазволяць, між іншым, пазбавіць генэральскага званьня Войцеха Ярузэльскага. Пра гэта паінфармаваў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык.
Праект паправак закону аб унівэрсальным абавязку абароны прадугледжвае, што асоба, якая па прычыне ўзросту ці стану здароўя не падлягае вайсковаму абавязку, а таксама жаўнеры рэзэрву, якія былі чальцамі Ваеннай рады нацыянальнага выратаваньня ці служылі ў органах бясьпекі, могуць быць пазбаўленыя афіцэрскага званьня.
Рашэньне аб пазбаўленьні генэральскага і адміральскага званьняў будзе прымаць прэзыдэнт, у дачыненьні да астатніх афіцэраў – міністар абароны.
Мэта законапраекту, як напісана ў абгрунтаваньні, «стварэньне юрыдычных магчымасьцяў пазбавіць ваенных званьняў, між іншым, Войцеха Ярузэльскага і Чэслава Кішчака, а таксама іншых чальцоў Ваеннай рады нацыянальнага выратаваньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт