Украінскі футбаліст Тарас Раманчук атрымаў грамадзянства Польшчы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.02.2018 18:11
26-гадовы паўабаронца клюбу Jagiellonia Białystok дакумэнты на грамадзянства падаў год таму.
Паўабаронца польскага футбольнага клюбу Jagiellonia Białystok Тарас Раманчук
youtube.com/screen
Украінскі футбаліст Тарас Раманчук атрымаў грамадзянства Польшчы. 26-гадовы паўабаронца польскага футбольнага клюбу Jagiellonia Białystok дакумэнты на грамадзянства падаў год таму.
Тарас Раманчук нарадзіўся ў Ковелі ва Ўкраіне. У Польшчы гуляе з 2012 году: спачатку ў клюбе Legionovia ў горадзе Легіянова каля Варшавы, а цяпер вось ужо чатыры гады зьяўляецца гульцом беластоцкага клюбу. Зараз украінец зьяўляецца адным з асноўных паўабаронцаў гэтага клюбу, паведамляюць калегі з Украінскай службы Польскага радыё.
Падаючы дакумэнты аб прадастаўленьні яму польскага грамадзянства, Тарас Раманчук спасылаўся на гісторыю сваёй сям'і: продкі футбаліста перад Другой сусьветнай вайной жылі на тэрыторыі даваеннай Польшчы. Яго просьба была разгледжаная пазытыўна, і 2 сакавіка падляскі ваявода ўручыць Раманчуку адпаведныя дакумэнты.

вс