Logo Polskiego Radia
Print

На беларуска-польскай мяжы - неверагодная кантрабанда (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2018 14:32
Цыгарэты знаходзіліся ў фабрычна зачыненых бляшанках "са смалой".
Fot. Izba Administracji Skarbowej w Białymstoku

125 тысяч пачак цыгарэт схавалі кантрабандысты ў бляшанках, у якіх павінна была знаходзіцца смала. Кантрабанда знаходзілася ў фуры, якая перасякала беларуска-польскую мяжу на КПП Бераставіца-Баброўнікі. Калі б цыгарэты трапілі ў абарот, то польская дзяржава страціла б амаль 900 тысяч даляраў па прычыне не аплачаных падаткаў.
Кіроўцам грузавіка, які быў накіраваны на падрабязны кантроль, быў 53-гадовы расеец. Паводле дакумэнтаў, у прычэпе знаходзіліся больш за 1,5 тысячы бляшанак з смалой. Тавар прайшоў рэнтген, а калі функцыянэры пачалі падазраваць пра сапраўднае ўтрыманьне бляшанак, пачалі іх адчыняць. Бляшанкі былі фабрычна зачыненыя.
Аказалася, што ў кожнай з іх было схавана па 80 пачак цыгарэт. У бляшанках таксама быў пясок, які павінен быў дадаваць ім вагу. Адкрыцьцё ўсіх бляшанак заняло двое сутак. Аказалася, што ў фуры знаходзіцца 125 тысяч пачак цыгарэт з беларускім акцызам.
Польскія функцыянэры падкрэсьліваюць, што з такой карпатлівай і дарагой формай кантрабанды, як у гэтым выпадку, яны сустракаюцца нячаста. За такую вялікую кантрабанду пагражае 10 гадоў турмы.

125 тысяч пачак цыгарэт схавалі кантрабандысты ў бляшанках, у якіх павінна была знаходзіцца смала. Кантрабанда знаходзілася ў фуры, якая перасякала беларуска-польскую мяжу праз КПП «Бераставіца-Баброўнікі». Калі б цыгарэты трапілі на рынак, то польская дзяржава страціла б амаль 900 тысяч даляраў па прычыне не аплачаных падаткаў.

Кіроўцам грузавіка, які быў накіраваны на падрабязны кантроль, быў 53-гадовы расеец. Паводле дакумэнтаў, у прычэпе знаходзіліся больш за 1,5 тысячы бляшанак з смалой. Тавар прайшоў рэнтген, а калі функцыянэры пачалі падазраваць пра сапраўднае ўтрыманьне бляшанак, пачалі іх адчыняць. Бляшанкі былі фабрычна зачыненыя.

Аказалася, што ў кожнай з іх было схавана па 80 пачак цыгарэт. У бляшанках таксама быў пясок, які павінен быў дадаваць ім вагу. Адкрыцьцё ўсіх бляшанак заняло двое сутак. Аказалася, што ў фуры знаходзіцца 125 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Польскія функцыянэры падкрэсьліваюць, што з такой карпатлівай і дарагой формай кантрабанды, як у гэтым выпадку, яны сустракаюцца нячаста. За такую вялікую кантрабанду пагражае 10 гадоў турмы.

ав/фота: Izba Administracji Skarbowej w Białymstoku

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт