Старонка „Ісламскай дзяржавы” з польскім дамэнам?
Пра гэта на сваім паведаміў спэцыяліст па пытаньнях Блізкага Ўсходу Войцех Шэўка.
У інтэрнэце зьявілася старонка афіцыйнага радыё арганізацый „Ісламская дзяржава” з польскім дамэнам. Старонка была створана 10 лютага 2018 году й зарэгістраваная нямецкай кампаніяй. Пра гэта на сваім профілі ў Фэйсбуку паведаміў спэцыяліст па пытаньнях Блізкага Ўсходу палітоляг Войцех Шэўка (Wojciech Szewko).
Інфармацыю аб узьнікненьні афіцыйнай старонкі радыё „Ісламскай дзяржавы” пацьвердзіў таксама Павел Вуйцік (Paweł Wójcik), які займаецца тэмамі, зьвязанымі з Аль-Каідай і Ісламскай дзяржавай.
Паводле зьвестак даступных на сайце whois.com, які дазваляе, напрыклад, пазнаёміцца з дадзенымі ўладальніка дамэна або адрасу IP вынікае, што старонка была створаная 10 лютага 2018 году. Яна была зарэгістраваная нямецкай кампаніяй EPAG Domainservices GmbH.
Апошнія посьпехі ў барацьбе супраць „Ісламскай дзяржавы” не азначаюць канца канфлікту з тэрарыстычнай арганізацыяй, перасьцерагаў некалькі дзён таму ў Кувэйце, дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан.
„Ісламская дзяржава застаецца сур'ёзнай пагрозай для стабільнасьці ў рэгіёне, у нашх Айчынах і ў іншых частках сьвету”, - нагадаў дзяржсакратар ЗША.
Ён таксама паведаміў, што Вашынгтон вырашыў прызначыць дадатковыя $ 200 млн на стабілізацыю вызваленых ад прыгнёту джыхадыстаў раёнаў Сырыі.
onet.pl/аз
У інтэрнэце зьявілася старонка афіцыйнага радыё арганізацый „Ісламская дзяржава” ў польскім дамэне. Старонка была створана 10 лютага 2018 году й зарэгістраваная нямецкай кампаніяй. Пра гэта на сваім профілі ў Фэйсбуку паведаміў спэцыяліст па пытаньнях Блізкага Ўсходу, палітоляг Войцех Шэўка (Wojciech Szewko).
Інфармацыю аб узьнікненьні афіцыйнай старонкі радыё „Ісламскай дзяржавы” пацьвердзіў таксама Павел Вуйцік (Paweł Wójcik), які займаецца тэмамі, зьвязанымі з Аль-Каідай і Ісламскай дзяржавай.
Паводле зьвестак сайту whois.com, на якім можна, напрыклад, пазнаёміцца з дадзенымі ўладальніка дамэна або адрасу IP, старонка была створаная 10 лютага 2018 году. Яна была зарэгістраваная нямецкай кампаніяй EPAG Domainservices GmbH.
Апошнія посьпехі ў барацьбе супраць „Ісламскай дзяржавы” не азначаюць канца канфлікту з тэрарыстычнай арганізацыяй - перасьцерагаў некалькі дзён таму ў Кувэйце дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан.
„Ісламская дзяржава застаецца сур'ёзнай пагрозай для стабільнасьці ў рэгіёне, у нашых Айчынах і ў іншых частках сьвету”, - нагадаў дзяржсакратар ЗША.
Ён таксама паведаміў, што Вашынгтон вырашыў прызначыць дадатковыя $ 200 млн на стабілізацыю вызваленых ад прыгнёту джыхадыстаў раёнаў Сырыі.
onet.pl/аз