Палякі будуць шукаць полімэталічных сульфідаў у Атлянтыцы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.02.2018 17:17
                    
                    Адпаведны кантракт па гэтай справе Польшча заключыла зь Міжнароднай арганізацыяй марскога дна.
                
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pompi/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Палякі будуць шукаць полімэталічных сульфідаў у Атлянтыцы
Адпаведны кантракт па гэтай справе Польшча заключыла зь Міжнароднай арганізацыяй марскога дна.
Польшча падпісала з Міжнароднай арганізацыяй марскога дна кантракт на пошук полімэталічных сульфідаў у Цэнтральнай Атлянтыцы. 
Як паведаміў намесьнік міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Марыюш Ендрысэк (Mariusz Jędrysek), кантракт будзе дзейнічаць на працягу 15 гадоў з магчымасьцю прадаўжэньня яшчэ на пяць гадоў.
Тэрыторыя, якой датычыць кантракт, складаецца са ста квадратаў плошчай у 10 квадратных кілямэтраў кожны.
аз