Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча прэзыдэнтаў Польшчы і Летувы адбудзецца ў суботу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.02.2018 16:25
Анджэй Дуда прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды сотай гадавіны адраджэньня Летувы.
erepablic.com

Энэргетыка, транспарт, абарона і эканамічныя пытаньні паміж Польшчай і Летувой будуць тэмамі суботняй сустрэчы прэзыдэнтаў Польшчы і Летувы. Анджэй Дуда прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды сотай гадавіны адраджэньня Летувы.

Па словах прэзыдэнта Далі Грыбаўскайце, Летува і Польшча маюць шмат агульных пытаньняў па абароне бясьпекі. Перамовы будуць тычацца, між іншым, саміту NATO ў ліпені, а таксама кібэр-пагрозаў.

Будуць абмяркоўвацца таксама пытаньні, зьвязаныя з сынхранізацыяй энэргетычных сетак і праекта GIPL, мэтай якога зьяўляецца інтэграцыя краін Балтыі з адзіным газавым рынкам Эўрапейскага Зьвязу.

Прэс-цэнтар прэзыдэнта Летувы паведаміў, што Варшава і Вільня сыходзяцца па поглядах на расейскія праекты, такія як будаўніцтва Nord Stream II і будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі ў Астраўцы.

Прэзыдэнт Дуда прыбудзе ў Летуву ў чацьвер 15 лютага. У гэты дзень у Вільні ён сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай абшчыны. У пятніцу прэзыдэнт прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды стагодзьдзя з дня адраджэньня Летувы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт