Logo Polskiego Radia
Print

Польскія вайскоўцы накіроўваюцца служыць на Сыцылію

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2018 11:36
У місіі возьмуць удзел афіцэры й салдаты з войск спэцыяльнага прызначэньня, ваеннай жандармэрыі й марскія лётчыкі.
Ваенна-транспартны самалёт M-28B Bryza-1R марской авіяцыі ВМС Польшчы Ваенна-транспартны самалёт M-28B Bryza-1R марской авіяцыі ВМС Польшчы commons.wikimedia.org/Czasopismo Marynarki Wojennej "Bandera"/CC BY-SA 3.0

Польскі вайсковы кантынгент прыме ўдзел у місіі на італьянскім востраве Сыцылія. Сёньня, 12 лютага, на аэрадроме 44-й базы ваенна-марской авіяцыі ВМС Польшчы ў населеным пункце Семіравіцэ (на поўначы краіны каля Гданьска) пройдзе ўрачыстая цырымонія адпраўкі салдат у Італію. На мерапрыемстве будзе прысутнічаць міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Польскі кантынгент, у прыватнасьці, прыме будзе прымаць удзел у мерапрыемствах па супрацьдзеяньню кантрабандзе людзей і тавараў у Эўропу і ў падтрымцы ваенна-марскіх сіл Лібіі.
У місіі возьмуць удзел 100 польскіх афіцэраў і салдат, у тым ліку ваеннаслужачыя з войск спэцыяльнага прызначэньня, ваеннай жандармэрыі й марскія лётчыкі.

Польскі вайсковы кантынгент прыме ўдзел у місіі на італьянскім востраве Сыцылія. Сёньня, 12 лютага, на аэрадроме 44-й базы ваенна-марской авіяцыі ВМС Польшчы ў населеным пункце Семіравіцэ (на поўначы краіны каля Гданьска) пройдзе ўрачыстая цырымонія адпраўкі салдат у Італію. На мерапрыемстве будзе прысутнічаць міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Польскі кантынгент, у прыватнасьці, будзе прымаць удзел у мерапрыемствах па супрацьдзеяньню кантрабандзе людзей і тавараў у Эўропу і ў падтрымцы ваенна-марскіх сіл Лібіі.

У місіі возьмуць удзел 100 польскіх афіцэраў і салдат, у тым ліку ваеннаслужачыя з войск спэцыяльнага прызначэньня, ваеннай жандармэрыі й марскія лётчыкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт