Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы абмяркуе дапамогу сірыйскім уцекачам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.02.2018 12:34
Матэвуш Маравецкі адпраўляецца з «палітычна важным» візытам у Лібан.
Матэвуш Маравецкі (зьлева) падчас наведваньня дрэваапрацочай фабрыкі ў горадзе Піш, 9 лютага 2018 г.Матэвуш Маравецкі (зьлева) падчас наведваньня дрэваапрацочай фабрыкі ў горадзе Піш, 9 лютага 2018 г.PAP/Tomasz Waszczuk

У панядзелак прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі пачне двухдзённы візыт у Лібан. Ён сустрэнецца з прэзыдэнтам гэтай краіны Мішэлем Наімам Аунам, а таксама з прэм’ерам Саадам Харыры. Асноўнымі тэмамі сустрэчы будзе дапамога ўцекачам і эканамічнае супрацоўніцтва.

Польшча жадае вырашаць праблему міграцыі, дапамагаючы ахвярам канфліктаў на Блізкім Усходзе ў іх рэгіёне, а не на эўрапейскім кантынэнце – заявіў учора кіраўнік адміністрацыі прэм’ера Міхал Дворчык. Менавіта такія праекты дапамогі Матэвуш Маравецкі будзе абмяркоўваць са сваім лібансім калегам.

Гаворка будзе весьціся ня толькі пра гуманітарную дапамогу, але й пра інвэстыцыі. Лібан зьбіраецца мадэрнізаваць чыгуначную сетку. Варшава зацікаўленая ў тым, каб удзельнічаць у гэтай рэканструкцыі. «Гэта будзе кароткі, але палітычна важны візыт», – падкрэсьліў кіраўнік Канцылярыі прэм’ера Польшчы Міхал Дворчык

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт