Logo Polskiego Radia
Print

Вакансія: Беларуская служба Польскага радыё шукае журналіста

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.02.2018 13:54
Беларуская служба Польскага радыё шукае журналіста на пасаду пазаштатнага супрацоўніка ў галаўны офіс у Варшаве.
Polskie Radio/Jakub Szymczuk

Вакансія
Беларуская служба Польскага радыё (канал замежнага вяшчаньня) шукае журналіста на пасаду пазаштатнага супрацоўніка ў галаўны офіс у Варшаве.
Да службовых абавязкаў журналіста БСПР адносіцца вядзеньне студыйных і пазастудыйных радыёпраграм, падрыхтоўка эфіру, матэрыялаў і рэпартажаў зь месца падзей, рэдагаваньне сайту, мантаж гуку й іншыя журналісцка-рэдактарскія задачы.
Патрабаваньні ад кандыдатаў: выдатнае валоданьне беларускай і польскай мовамі, добрая дыкцыя, вымаўленьне й галасавая інтэрпрэтацыя, прыемны голас, валоданьне асноўнымі кампутарнымі праграмамі, бесканфліктнасьць, уменьне інтэгравацца ў калектыў.
Вітаюцца студэнты старэйшых курсаў ВНУ.
Пры наборы перавага будзе аддавацца кандыдатам з вопытам працы ў СМІ і веданьнем гукавых мантажных праграм.
Узамен прапануем падпісаньне дагавору падраду (umowa o dzieło) з магчымасьцю заключэньня ў будучыні пастаяннага кантракту (umowa o pracę), зьдзельную аплату працы (honoracyjny system wynagrodzenia), элястычныя гадзіны працы, магчымасьць камандзіровак па Польшчы й Эўропе, працу для прэстыжнай мэдыя-кампаніі з багатай і доўгай гісторыяй. Для кандыдатаў бяз досьведу радыёжурналістыкі гарантуем перавучэньне.
Мы шукаем выключна мужчынскія галасы й кандадытаў, якія жывуць у Варшаве!
Рэзюмэ (па магчымасьці з пробай голасу да 1 хвіліны) просім прысылаць да 28 лютага 2018 году на адрас: by@polskieradio.pl
У якасьці тэмы паведамляньня пазначце SUPRACA.

Вакансія

Беларуская служба Польскага радыё (канал замежнага вяшчаньня) шукае журналіста на пасаду пазаштатнага супрацоўніка ў галаўны офіс у Варшаве.

Да службовых абавязкаў журналіста БСПР адносіцца вядзеньне студыйных і пазастудыйных радыёпраграм, падрыхтоўка эфіру, матэрыялаў і рэпартажаў зь месца падзей, рэдагаваньне сайту, мантаж гуку й іншыя журналісцка-рэдактарскія задачы.

Патрабаваньні ад кандыдатаў: выдатнае валоданьне беларускай і польскай мовамі, добрая дыкцыя, вымаўленьне й галасавая інтэрпрэтацыя, прыемны голас, валоданьне асноўнымі кампутарнымі праграмамі, бесканфліктнасьць, уменьне інтэгравацца ў калектыў.

Вітаюцца студэнты старэйшых курсаў ВНУ.

Пры наборы перавага будзе аддавацца кандыдатам з вопытам працы ў СМІ і веданьнем гукавых мантажных праграм.

Узамен прапануем падпісаньне дагавору падраду (umowa o dzieło) з магчымасьцю заключэньня ў будучыні пастаяннага кантракту (umowa o pracę), зьдзельную аплату працы (honoracyjny system wynagrodzenia), элястычныя гадзіны працы, магчымасьць камандзіровак па Польшчы й Эўропе, працу для прэстыжнай мэдыя-кампаніі з багатай і доўгай гісторыяй. Для кандыдатаў бяз досьведу радыёжурналістыкі гарантуем перавучэньне.

Мы шукаем выключна мужчынскія галасы й кандадытаў, якія жывуць у Варшаве!

Рэзюмэ (па магчымасьці з пробай голасу да 1 хвіліны) просім прысылаць да 28 лютага 2018 году на адрас: by@polskieradio.pl У якасьці тэмы паведамляньня пазначце SUPRACA.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт