Эўракамісія адобрыла плян рэструктурызацыі шахтаў у Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.02.2018 14:48
Кошт праграмы дзяржаўнай дапамогі для закрываных шахтаў складае больш за 1 мільярд 199 мільёнаў эўра.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Эўракамісія адобрыла плян рэструктурызацыі шахтаў у Польшчы
Кошт праграмы дзяржаўнай дапамогі для закрываных шахтаў складае больш за 1 мільярд 199 мільёнаў эўра.
Эўракамісія зацьвердзіла праграму падтрымкі для закрываных у Польшчы шахтаў. Кошт дзяржаўнай дапамогі складзе 5 мільярдаў даляраў (больш за 1 мільярд 199 мільёнаў эўра). Грошы будуць прызначаныя на зьмякчэньне сацыяльных і экалягічных наступстваў закрыцьця неканкурэнтаздольных шахтаў у 2018 годзе, паведаміла Эўракамісія.
Праграмай змогуць скарыстацца, перш за ўсё, шахцёры, якія страцяць або ўжо страцілі працу ў выніку закрыцьця шахты. Грошы будуць выплачвацца да 2023 году.
Гэта чарговае рашэньне Эўракамісіі ў дачыненьні да польскай горназдабываючай прамысловасьці. У лістападзе 2016 году, камісія ўхваліла праграму фінансавага аздараўленьня польскай горназдабываючай прамысловасьці на суму 8 мільярдаў злотых (1 мільярд 918 мільёнаў эўра).
Сродкі былі прызначаныя на фінансавую дапамогу для шахцёраў. Тады праграма была заплянаваная да канца 2018 году. Сёньняшняе рашэньне датычыць дзяржаўнай дапамогі ў працэсе рэструктурызацыі горназдабываючай прамысловасьці ў Польшчы да 2023 году.
аз
Эўракамісія зацьвердзіла праграму падтрымкі для закрываных у Польшчы шахтаў. Кошт дзяржаўнай дапамогі складзе 5 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 199 мільёнаў эўра). Грошы будуць прызначаныя на зьмякчэньне сацыяльных і экалягічных наступстваў закрыцьця неканкурэнтаздольных шахтаў у 2018 годзе, паведаміла Эўракамісія.
Праграмай змогуць скарыстацца, перш за ўсё, шахцёры, якія страцяць або ўжо страцілі працу ў выніку закрыцьця шахты.
Гэта чарговае рашэньне Эўракамісіі ў дачыненьні да польскай горназдабываючай прамысловасьці. У лістападзе 2016 году, камісія ўхваліла праграму фінансавага аздараўленьня польскай горназдабываючай прамысловасьці на суму 8 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 918 мільёнаў эўра).