Плюшавыя мядзьведзікі дапамагаюць польскім парамэдыкам
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.02.2018 17:27
                    
                    Дзякуючы мяккім цацкам парамэдыкам лягчэй супакоіць хворае дзіця й даставіць яго ў шпіталь. 
                
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Плюшавыя мядзьведзікі дапамагаюць польскім парамэдыкам
Дзякуючы мяккім цацкам парамэдыкам лягчэй супакоіць хворае дзіця й даставіць яго ў шпіталь. 
Плюшавыя мядзьведзікі дапамогуць польскім парамэдыкам. Каля 5 тысяч мяккіх цацкаў атрымаюць служба хуткай дапамогі ў Кракаве й Жэшаве. Парамэдыкі будуць давць іх маладым пацыентам, якія часта моцна хвалююцца падчас транспарціроўкі ў бальніцу.
„Напрыклад, падчас апошняга начнога дзяжурства мы дапамагалі трохгадоваму Міхалу, які нас проста баяўся і моцна плакаў. Нам удалося яго супакоіць дзякуючы плюшаваму мядзьведзіку, якога мы яму падарылі”, - кажа парамэдык Павел Лукасевіч. 
У мінулым годзе служба хуткай дапамогі ў Кракаве дапамагала амаль чатыром тысячам маладых пацыентаў.
Плюшавых цацкаў, якія парамэдыкам ахвяраваў уладальнік адной з мэблевых крамаў, павінна хопіць, як мінімум, на бліжэйшы год.
аз
 Плюшавыя мядзьведзікі дапамогуць польскім парамэдыкам. Каля 5 тысяч мяккіх цацкаў атрымае служба хуткай дапамогі ў Кракаве й Жэшаве. Парамэдыкі будуць давць іх маладым пацыентам, якія часта моцна хвалююцца падчас транспарціроўкі ў бальніцу.